Пра гэта паведаміў журналістам пасол Вэнэсуэлы ў Менску Амэрыка Дзіас Нуньес.
"Зь мінулага года існуе праект, адпаведна зь якім Вэнэсуэла будзе ўдзельнічаць у прыватызацыі беларускіх
прадпрыемстваў. Так, МАЗ і БелАЗ знаходзяцца ў сьпісе прадпрыемстваў, якія Вэнэсуэла хацела б падтрымаць", - адзначыў
пасол, перадае Інтэрфакс.
"Але пакуль няма інфармацыі пра нейкія лічбы", - сказаў Дзіас Нуньес.
Ён выказаў меркаваньне, што гэтая тэма будзе абмяркоўвацца падчас заплянаванага на восень візыту прэзыдэнта
Вэнэсуэлы Ўга Чавэса ў Беларусь.