Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ператрусы ў Варонежцава, Толчына і Шабетніка на Гомельшчыне


Юры Варонежцаў
Юры Варонежцаў

Сёньня ў Гомелі міліцыянты й людзі ў цывільным правялі ператрус у актывістаў АГП Юрыя Варонежцава (дарэчы, былога намесьніка старшыні Савету Саюзу Вярхоўнага Савета СССР), й Андрэя Толчына, якія падтрымліваюць грамадзянскую кампанію “Гавары праўду”.


Варонежцаў: “Забралі мой ноўтбук, кампутар сына, стары ноўтбук, што я аддаў дзесяцігадовай дачцэ, якая на ім робіць урокі. Забралі таксама кампутар МАГ, які мне далі пакарыстацца. Ну, і яшчэ дыскі, дыскеты, відэакамэру бытавую, усе мабільнікі — мае, жонкі, нават якія не працавалі. І забралі ўсе грошы, якія былі дома, — у межах 5-7 тысяч даляраў. Я ня ведаю, на што жыць заўтра”.

Міліцыянты перашкаджаюць журналістам здымаць удзельнікаў ператрусу, якія выносяць канфіскаваныя ў Юрыя Варонежцава рэчы.
Паводле Варонежцава, ператрус у ягонай кватэры праводзілі старшы дазнаўца абласной міліцыі капітан Пусеў, старшы сьледчы Макрушын, спэцназаўцы, людзі ў цывільным і панятыя — усяго восем асобаў. Агулам яны адабралі звыш паўсотні найменьняў рэчаў.

Ператрус праводзіўся на падставе пастановы сьледчага Ленінскага РАУС Менску Аляхновіча ў межах нейкай распачатай крымінальнай справы і санкцыянаваны раённым пракурорам, дарадцам юстыцыі Украінцам. Міліцыянты толкам ня ведалі, што шукаць.

Варонежцаў: “Яны ня ведалі ў прынцыпе, што трэба шукаць — у іх, відаць, была нейкая інструкцыя. Я не спэцыяліст у галіне псыхіятрыі, таму цяжка камэнтаваць гэтыя дзеяньні. Можна толькі здагадвацца: я пэўным чынам належу да руху “Гавары праўду!” Я працую па кантракце з арганізацыяй, якую ачольвае Ўладзімер Някляеў. Відаць, гэта не супадзеньне, што актывісты руху адначасова такім чынам у розных гарадах падпалі пад рэпрэсіі. Гэта сьведчыць пра тое, што хочуць задушыць гэты рух”.

Пратакол ператрусу.

У Андрэя Толчына, які жыве з жонкай у кватэры сястры, міліцыянты таксама канфіскавалі ўсе носьбіты інфармацыі, мабільныя тэлефоны, у тым ліку й няспраўныя, і нават фатаграфіі й калажы жонкі з рознымі палітыкамі.

А пад вечар у Рэчыцы трое міліцыянтаў, якіх ачольваў маёр крымінальнага вышуку мясцовага райаддзелу міліцыі Канстанцін Глушакоў, правялі ператрус у доме прадпрымальніка, старшыні абласной арганізацыі БСДГ Алега Шабетніка — ён таксама падтрымлівае грамадзянскую кампанію “Гавары праўду”. У спадара Шабетніка канфіскавалі кампутар дзяцей і яго уласны, дзе ўтрымліваецца дакумэнтацыя пра дзейнасьць прыватнага прадпрыемства.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG