Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стаўкі на спорт: ці то хвароба, ці то праца


У Беларусі працуе зь дзясятак букмэкерскіх кантораў, дзе любы чалавек можа паставіць грошы на нейкую спартовую падзею. Напрыклад, вы хочаце зрабіць прагноз на тое, што Паўночная Карэя стане чэмпіёнам сьвету па футболе альбо на тое, што ў матчы Бразылія — Партугалія арбітар не прысудзіць пэнальці. Рабіць стаўкі можна на ўсялякія віды спорту, пачынаючы ад футболу ды хакею і заканчваючы настольным тэнісам ці бадмінтонам.

Я зайшоў у адну з букмэкерскіх кантораў у цэнтры Менску і даволі доўга назіраў за людзьмі. Гэта былі спрэс мужчыны рознага ўзросту — і зусім юнакі, і сталага веку. Адразу кінулася ў вочы, што амаль усе яны ведаюць адно аднаго і сустракаюцца тут фактычна штодня, каб глядзець па тэлевізары тэніс ці футбол, спрачацца пра магчымыя вынікі, выйграваць і прайграваць грошы. Адказаць на мае пытаньні згадзіліся два хлопцы, якія аказаліся сталымі наведвальнікамі канторы. «Саначнікі» — так яны самі называюць людзей, што ня могуць уявіць жыцьця без ставак. Сваіх імёнаў яны папрасілі не называць.

Спадар: «Я ў месяц магу 1-2 мільёны прайграць, магу ў наступным 3-4 выйграць. Кажуць, што гэта хвароба ці яшчэ нешта. Калі б гэта была хвароба, то я мог бы зрабіць сабе рахунак у інтэрнэце і сюды б не хадзіў. Мне больш падабаецца, калі я ў свой выходны прыяжджаю, у мяне, скажам, 200 тысяч і я гуляю на іх».

Мае суразмоўцы распавялі, што даволі часта ў букмэкерскіх канторах можна ўбачыць людзей, прафэсійна зьвязаных са спортам.

Спадар: «У асноўным тыя, хто ходзіць кожны дзень на кантору — гэта ўжо як калектыў на прадпрыемстве.
Тыя, хто ходзіць кожны дзень на кантору — гэта ўжо як калектыў на прадпрыемстве.
Усе адзін аднаго ведаюць, усе адно адному давяраюць, усе адно адному грошы пазычаюць. Спрачаюцца, часам мірна разыходзяцца, усе перажываюць, нават тая ж Гішпанія ці Швэйцарыя забівае гол — усе крычаць, заўзеюць».

Другі спадар: «Раней была якая сытуацыя: канторы паміж сабой не кантактавалі, і можна было злавіць так званую „вілку“;. Да прыкладу, у нас ёсьць гулец 1 і гулец 2 — няважна, які від спорту. Адна кантора дае на 1-га каэфіцыент 2,55, а іншая на 2-га 2,55. Ты ставіш у адной канторы на аднаго, а ў другой на другога — і ў любым выпадку ты ў плюсе».

Цяпер, аднак, букмэкеры сталі больш разумнымі і злавіць на нейкай памылцы іх даволі цяжка. Таксама, паводле маіх суразмоўцаў, нават калі букмэкеры памыляюцца, то яшчэ далёка ня факт, што табе выплацяць грошы.

Нашая доўгая размова падсумоўваецца дзьвюма важнымі высновамі.

Спадар: «Ці можна з гэтага „саскочыць“? Немагчыма. Прынамсі без мэдычнай дапамогі. Другое пытаньне: ці можна выйграць? Магчыма, але калі ёсьць чысты і халодны розум. То бок калі ты канкрэтна аналізуеш, думаеш і ставіш. Але гэта ўжо праца».

Застаецца дадаць, што выйгрыш у букмэкерскіх канторах не абкладаецца падаткам. Ходзяць легенды пра тое, што людзі выйгравалі на стаўках дзясяткі мільёнаў рублёў.

Гульцы і проста аматары футболу каля «Дынама».
Гульня нэрваў — не адрываючыся ад касы
Які футбол бязь піва — штрафы не пужаюць.
Варыянты ставак складаюць аркуш А4 памеру — аналізуй гэта.
Стаўкі зьмяняліся на працягу ўсяго матчу — гульцы, нібы брокеры, адсочваюць расклады.
Гішпанія прайграла — стаўка не згуляла.
Умовы адной з цэнтральных кантор уражваюць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG