Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыпляматы, піва і футбол


Гэты прапушчаны гол Робэрту Грыну запомніцца надоўга
Гэты прапушчаны гол Робэрту Грыну запомніцца надоўга

Блог Багдана Арлова пра чэмпіянат сьвету па футболе.


Суботнім вечарам я ўбачыў першы якасны футбол на афрыканскім мундыялі. Па-першае, зборныя ЗША і Англіі сапраўды гулялі , а ня проста тапталі траву. Па-другое, я глядзеў футбол па расейскім тэлеканале, а не ў варыянце БТ – такое ўражаньне, што на беларусах вырашылі сэканоміць і “Белтэлерадыёкампанія” купіла самы танны пакет трансляцый. Па-трэцяе, футбол быў у выдатнай атмасфэры – сябры-журналісты, амбасадары ЗША і Вялікай Брытаніі, простыя і няпростыя заўзятары. Справа была ў адным са спартыўных бараў Менску, было піва і амаль не было мутарнага ў такіх выпадках афіцыёзу – усё дэмакратычна.

Скажу шчыра, калі Стывэн Джэрард у самым пачатку матчу забіў свой мяч, я пачаў мэтанакіравана заўзець за амэрыканцаў, баючыся, што ангельцы пахаваюць інтрыгу яшчэ ў першым тайме. І “зорна-паласатыя” не падкачалі – гульня каманды Боба Брэдлі шмат у каго выклікала сымпатыі. Донаван і кампанія прапанавалі апанэнтам такія нечакана высокія хуткасьці, што пачало трывала пахнуць голам у вароты ангельца Грына. Але ніхто не чакаў, што гэта будзе ТАКІ гол. Грын падставіў далонькі пад нескладаны ўдар так, як… Мяркую, што спадарыня Томас, амбасадар Вялікай Брытаніі ў Беларусі, згуляла б больш удала за ангельскага кіпера-альпініста, які колькі гадоў таму залез на самую высокую гару Афрыкі, калі ўдзельнічаў у нейкай дабрачыннай кампаніі.



Другі тайм ішоў да пераможнага гола адной з камандаў, але Грын ды яго калега-амэрыканец Говард на дваіх адстаялі нічыю. Дыпляматычная спрэчка Брытаніі ды ЗША завяршыся дыпляматычным мірам. Усё міла, усе ўсьміхаюцца. У гэтай групе яшчэ Алжыр ды Славенія – але, здаецца, яны будуць аўтсайдэрамі.

Робэрт Грын і Джон Тэры пакідаюць поле

Амэрыканскія заўзятары

Амэрыканскі абаронца Стыў Чэрандола ляціць у брамку
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG