Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Д.Грыбаўскайце: “АЭС у Беларусі будуюць паводле няясных крытэраў”


Даля Грыбаўскайце
Даля Грыбаўскайце

Такое шкадаваньне прэзыдэнт Літвы Даля Грыбаўскайце выказала падчас сустрэчы з генэральным дырэктарам МАГАТЭ Юкія Амана, які прыляцеў у Вільню для ўдзелу ў працы міжнароднага круглага стала “Рэгіянальныя праекты ў галіне ядзернай энэргетыкі”.


Як паведамляе прэзыдэнцкі сайт, Даля Грыбаўскайце і Юкія Амана абмеркавалі пэрспэктывы разьвіцьця атамнай энэргетыкі і зьвязаныя з гэтым пытаньні экалёгіі, энэргетычнай бясьпекі ў раёне Балтыйскага мора. Размова ў тым ліку ішла і пра пляны будаўніцтва ў краіне Вісагінскай АЭС, а таксама іншыя праекты ядзернай энэргетыкі ў рэгіёне – атамныя АЭС у Калінінградзкай вобласьці і Беларусі.

Паводле ацэнкі кіраўніцы Літвы, Беларусь і Калінінградзкая вобласьць выбралі месцы для сваіх будучых АЭС “без уліку дакладных крытэраў, без правядзеньня экалягічнай экспэртызы і без дастатковых кансультацыяў з суседнімі дзяржавамі”.

Як адзначыла прэзыдэнт Літвы, яе краіна аддае асаблівую ўвагу ахове навакольнага асяродзьдзя і захадам для гарантаваньня бясьпекі пры рэалізацыі такіх праектаў. Гэта ўсё было ўлічана ў часе распрацоўкі праекту новай літоўскай АЭС у Вісагінасе.

Тым часам кіраўнік МАГАТЭ Амана, адказваючы на пытаньне, ці не зьяўляецца небясьпечным для рэгіёну будаўніцтва адразу трох АЭС – літоўскай, беларускай і расейскай, зазначыў:

“Я родам зь Японіі, з маленькага рэгіёну, там 7 АЭС. Важна, каб кожная краіна магла гарантаваць найвышэйшы узровень бясьпекі”.

Паводле ягоных словаў, Літва і Польшча запрасілі экспэртаў агенцтва на пляцоўкі, дзе будуецца АЭС, Беларусь плянуе запрасіць, а з Расеі пакуль што няма ніякіх зьвестак наконт гэтага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG