Беларускі бок прадстаўлены спэцыялістамі Мінпрыроды і Мінэнэргетыкі, Дырэкцыяй будаўніцтва атамнай станцыі, Дзяржаўнага навукова-практычнага цэнтра гігіены, Інстытута радыялёгіі.
У складзе дэлегацыі Польшчы – прадстаўнікі Нацыянальнага агенцтва па атамнай энэргіі, Генэральнага дырэктарата па ахове навакольнага асяродзьдзя, рэгіянальных дырэктаратаў па ахове навакольнага асяродзьдзя ў Любліне і Беластоку, адміністрацый Люблінскага і Беластоцкага ваяводзтваў.
Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на галоўнага спэцыяліста ўпраўленьня дзяржаўнай экалягічнай экспэртызы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Ганну Клют.
Падчас кансультацый заплянаваныя прэзэнтацыя справаздачы аб ацэнцы ўзьдзеяньня на навакольнае асяродзьдзе Беларускай АЭС, дыскусія па пытаньнях, якія хвалююць польскі бок.
Па выніках кансультацый польскі бок заявіць сваю пазыцыю па справаздачы і аб магчымасьці будаўніцтва атамнай станцыі ў Беларусі.
На 31 траўня заплянаваныя кансультацыі з украінскай бокам. Тады ж будуць абмеркаваныя адказы беларускага боку на заўвагі, зробленыя прадстаўнікамі Ўкраіны падчас грамадзкіх слуханьняў, што адбыліся ў Кіеве 31 сакавіка.
Абмяркоўваецца дата правядзеньня кансультацый зь літоўскімі спэцыялістамі. Грамадзкія слуханьні па Беларускай АЭС прайшлі ў Вільні 2 сакавіка, пры гэтым прадстаўнікі літоўскай грамадзкасьці не прызналі іх легітымнасьць.