Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Расея вызначаць кошт АЭС


Беларусь і Расея да 20 траўня разьлічваюць ўзгадніць кошт будаўніцтва АЭС і пачаць дэталёвую прапрацоўку кантрактнага пагадненьня і крэдытнай дамовы.

Пра гэта паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на галоўнага інжынэра Дырэкцыі па будаўніцтве АЭС Анатоля Бондара.

Ён мяркуе, што Беларусь можа атрымаць больш ільготныя ўмовы фінансаваньня, улічваючы партнэрскія пагадненьні, якія існуюць паміж Расеяй і Беларусьсю.

Працэдура ўзгадненьня кошту зьяўляецца своеасаблівым падрыхтоўчым этапам для заключэньня кантракту. Пасьля яго падпісаньня бакі змогуць выйсьці на пагадненьне аб прадстаўленьні крэдыту.

Паводле Бондара, праект міжурадавай дамовы паміж Расеяй і Беларусьсю аб будаўніцтве АЭС "практычна гатовы" і будзе падпісаны ў самы бліжэйшы час.

Беларусь разьлічвае атрымаць расейскі крэдыт на будаўніцтва АЭС у памеры, дастатковай не толькі для ўзьвядзеньня тэхналягічных аб'ектаў, але і сацыяльна-бытавой сфэры, будаўнічай і інжынэрнай інфраструктуры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG