Допыты ў Гарадоцкім РАУС 6 чэрвеня працягваліся да позьняга вечара. У пастарунак выклікалі сябра Партыі БНФ Зьмітра Хадарэнку і яшчэ трох мясцовых жыхароў, якія прасілі не называць іхныя прозьвішчы. Ва ўсіх узялі тлумачэньні і на кожнага склалі рапарт, хаця ніводнага з выкліканых у міліцыю не засьпелі за разьвешваньнем плякатаў.
Старшыня гарадоцкай раённай суполкі Партыі БНФ Леанід Аўтухоў кажа, што плякаты кампаніі "Гавары праўду!" з рэклямай кнігі нарысаў "100 твараў беспрацоўя" не правіселі ў райцэнтры і аднаго дня.
Старшыня аршанскай суполкі Партыі БНФ Алесь Шутаў распавёў, што ў іхным горадзе таксама зьявіліся плякаты зь лягатыпам грамадзянскай кампаніі. Яны разьвешаныя на рэклямных тумбах і дошках для аб’яваў па ўсім горадзе. Аршанцы, у тым ліку міліцыянты, уважліва да іх прыглядаюцца, аднак не зрываюць і ў пастарунак нікога пакуль не выклікаюць.