Намесьніца дырэктара ўстановы «Движение вперёд» Ніна Пахлопка паведаміла Радыё Свабода пра прэтэнзіі да ўстановы, зь якімі будзе разьбірацца суд:
«Аддзел ліквідацыі суб’ектаў гаспадараньня галоўнай управы юстыцыі Менгарвыканкаму зьвярнуўся ў Менскі гаспадарчы суд з заявай аб тым, каб прызнаць несапраўднай дзяржаўную рэгістрацыю дасьледчай асьветніцкай установы „Движение вперёд“. Чамусьці пазначаецца, што падчас рэгістрацыі мы далі недакладныя зьвесткі пра юрыдычны адрас. Але гэта няпраўда. Я сама гэтым займалася. Якое адразу памяшканьне знайшлі, па адрасе — праспэкт Машэрава 54, — такое і пазначылі. Мы там дагэтуль офіс і арандуем, наш адрас ніколі не мяняўся. Тут яшчэ спасылка ідзе на дэкрэт прэзыдэнта № 1 ад 16.01.2009, быццам мы гэты дэкрэт парушылі. З майго пункту гледжаньня, як гаспадарніка, мы нічога не парушылі. Будуць далей з гэтым працаваць юрысты. Папярэднія слуханьні прызначаныя на 10 чэрвеня ў Менскім гаспадарчым судзе».
Калі я пазваніў у аддзел ліквідацыі суб’ектаў гаспадараньня ўправы юстыцыі Менгарвыканкаму, каб удакладніць іх прэтэнзіі да ўстановы «Движение вперёд», там зьдзівіліся і сказалі, што арганізацыя лічыцца ў іх дзеючай і прэтэнзій да яе няма:
«Мы ў суд не падавалі. Калі гаворка пра юрыдычны адрас, то гэта тычыцца аддзелу рэгістрацыі. Можа, яны падавалі, а мы — не», — сказала супрацоўніца аддзелу.
У аддзеле рэгістрацыі суб’ектаў гаспадараньня сытуацыя паўтарылася. Вядучы спэцыяліст аддзелу Ксенія Петрукевіч таксама сказала, што прэтэнзій да ўстановы «Движение вперёд» там няма:
«Гм, на якой падставе на іх падалі ў суд? Ня ведаю. Магчыма, зь імі была скасаваная дамова аб арэндзе, а яны не паведамілі? Адзінае, што магу сказаць дакладна — што яны ніякага юрыдычнага адрасу не мянялі. У іх як быў адрас — праспэкт Машэрава, 54 — так і застаецца дагэтуль».
Калі не аддзел ліквідацыі і не аддзел рэгістрацыі, дык хто падаў пазоў на ўстанову «Движение вперёд» у Менскі гаспадарчы суд? У канцылярыі суду далі дакладны адказ на гэтае пытаньне, а таксама паведамілі, што пазоў будзе разглядаць судзьдзя Аляшкевіч:
«Пазоўнік — Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт. Адказьнік — асьветніцкая ўстанова «Движение вперёд».
Карэспандэнт: «Ня нейкі аддзел падаў пазоў, а ўвесь Менгарвыканкам?»
Супрацоўніца канцылярыі: «Так. Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт».
Тэлефон прэсавай службы Менгарвыканкаму не адказаў. У кіраўніцтве ўстановы «Движение вперёд» кажуць, што статутныя дакумэнты ўстановы засталіся ў офісе, які апячатаны. «Зараз з гэтымі дакумэнтамі могуць зрабіць што заўгодна», — ня выключыла намесьніца дырэктара Ніна Пахлопка.
18 траўня ў офісе ўстановы «Движение вперёд», а таксама ў кватэрах больш як 20 актывістаў кампаніі «Гавары праўду» па ўсёй Беларусі прайшлі ператрусы. У актывістаў забралі кампутары, дакумэнты, грошы. Дырэктар установы паэт Уладзімер Някляеў, актывісты Сяргей Вазьняк і Андрэй Дзьмітрыеў былі затрыманыя і тры дні правялі ў ізалятары часовага ўтрыманьня ў якасьці падазроных па справе паводле 250-га артыкула Крымінальнага кодэксу — «распаўсюджваньне ілжывай інфармацыі аб таварах і паслугах». Абвінавачаньне па гэтай справе нікому ня выстаўленае дагэтуль. У Ленінскім РАУС Менску, дзе вядзецца справа, ад камэнтароў адмаўляюцца, спасылаючыся на незавершанасьць расьсьледаваньня. Забраныя кампутары, носьбіты інфармацыі, дакумэнты і грошы нікому з актывістаў дагэтуль не вярнулі.

Папярэднія слуханьні прызначаныя на 10 чэрвеня ў Менскім гаспадарчым судзе.