Некранутымі засталіся хіба што некалькі плякатаў, якія былі вывешаны на дошках для аб’яў у пад’ездах жылых дамоў па праспэкце Будаўнікоў. Але мясцовыя жыхары распавядаюць, што да іх падыходзілі міліцыянты ды пыталіся: ці не вядома, хто плякаты павесіў?
Гэтыя плякаты рэклямуюць кнігу нарысаў "100 твараў беспрацоўя", прэзэнтаваную днямі ў Менску, — тлумачаць віцебскія валянтэры кампаніі "Гавары праўду!" Неўзабаве яны зьбіраюцца правесьці падобную прэзэнтацыю і раздаць гэтую кнігу ахвотным і ў Віцебску. Дарэчы, два нарысы ў ёй прысьвечаныя жыхарам абласнога цэнтру — праваабаронцу Леаніду Сьвеціку і мастачцы Сьвятлане Баранкоўскай, якія страцілі працу з палітычных прычын.