Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці стане “Гавары праўду” другім “Партнэрствам”?


Уладзімер Мацкевіч
Уладзімер Мацкевіч

На 10 чэрвеня прызначана папярэдняе слуханьне ў справе закрыцьця асьветніцкай установы «Движение вперёд», адной з праграмаў якой ёсьць кампанія «Гавары праўду». Чаму ўлады гэтак абрынуліся менавіта на кампанію «Гавары праўду» і хочуць зьнішчыць нават юрыдычныя падставы яе існаваньня? Ці можна сказаць, што цяперашняя прэзыдэнцкая кампанія ўжо мае падабенства з прэзыдэнцкімі выбарамі 2006 году, калі ўлады распачалі справу супраць арганізацыі «Партнэрства»? На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Уладзімер Мацкевіч.

Цыганкоў: Навошта ўладам пазбаўляць юрыдычных падставаў для дзейнасьці кампанію «Гавары праўду»? Няўжо ім не хапае таго, што былі праведзены ператрусы, якія ў значнай ступені паралізавалі дзейнасьць кампаніі?

Мацкевіч: Гэта пасьлядоўная стратэгія, ад якой улады не адмаўляюцца. Адна з установак — ліквідаваньне эканамічнай, фінансавай і арганізацыйнай базы існаваньня апазыцыі. Усё робіцца дзеля таго,каб існаваньне любой арганізацыі было магчыма толькі з пэўнымі парушэньнямі.
Усё робіцца дзеля таго,каб існаваньне любой арганізацыі было магчыма толькі з пэўнымі парушэньнямі.
У прыватнасьці, у большасьці памяшканьняў Менску немагчыма зарэгістраваць арганізацыю і офіс у адным месцы. Таму ўсе недзяржаўныя арганізацыі вымушаныя мець юрыдычны адрас у адным месцы, а офіс у іншым. Гэта дае фармальнае права ўладам зачыніць фактычна любую арганізацыю.

Цыганкоў: Аднак улады дазваляюць фармальнае існаваньне зарэгістраваных палітычных партыяў. Чаму яны абрынуліся менавіта на «Гавары праўду», якая пакуль не вылучалася масавасьцю ці нават палітычнымі мэтамі?

Мацкевіч: Небясьпека ў тым, што яны незалежныя фінансава, і дзяржава нават ня можа адсочваць іхнія крыніцы фінансаваньня. На сёньняшні дзень у Расеі зьявілася досыць моцная эканамічная дыяспара, якая можа мець свае палітычныя мэты і нават удзельнічаць у стварэньні шырокіх рухаў. Улады ўбачылі тут небясьпеку, бо гэты рух, у адрозьненьні ад большасьці палітычных партыяў, мае незалежную і досыць устойлівую фінансавую базу.

Цыганкоў: На фоне такіх падзеяў міжволі ўзгадваюцца выбары 2006 году, калі былі масавыя арышту незадоўга да выбараў, калі была справа арганізацыі «Партнэрства», актывісты якой былі зьняволеныя. Ці магчымы такі сцэнар разьвіцьця падзеяў?

Мацкевіч: Вы маеце рацыю, калі параўноўваеце сёньняшнюю барацьбу супраць «Гавары праўды» з тым, што было ў 2006 годзе супраць «Партнэрства». Бо ў «Партнэрства» былі таксама падставы, каб улады іх баяліся. І калі дзейнічае стратэгія, пра якую я казаў (падаўленьня апазыцыі), то варта чакаць, што працяг гэтых дзеяньняў улады будзе падобны.

Калі суд зачыніць зарэгістраваную структуру «Рух наперад» — гэта ж не прыпыніць рэальнай дзейнасьці кампаніі «Гавары праўду». Таму ўлады будуць працягваць ціск і шукаць юрыдычныя падставы, каб, магчыма, пазбавіць волі некаторых лідэраў «Гавары праўду». Тым самым напалохаць астатніх і задушыць увесь рух на самым пачатку.


  • 16x9 Image

    Віталь Цыганкоў

    Віталь Цыганкоў скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з двух заснавальнікаў першага недзяржаўнага агенцтва навінаў БелаПАН. Працаваў ў газэтах «Звязда», быў карэспандэнтам у Беларусі расейскай «Независимой газеты», Associated Рress, аглядальнікам у газэце «Свабода». На беларускай Свабодзе ад 1994 году. Карэспандэнт расейскай Свабоды ў Беларусі.
     

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG