Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.
А.Вазьнясенскі памёр дома пасьля працяглай хваробы. Першыя вершы паэта былі надрукаваныя ў 1958 годзе. Творчасьць Вазьнясенскага, аднаго з паэтаў-шасьцідзесятнікаў, крытыкаваў тагачасны савецкі лідэр Мікіта Хрушчоў.
У 1978 годзе Вазьнясенскі быў адным з аўтараў нецэнзураванага альманаха "Мэтраполь". У той жа час ягоныя творы друкаваліся афіцыйна, ён быў ўганараваны Дзяржаўнай прэміяй СССР. Пісаў таксама прозу