Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабе iPad, дзецям iPhone


Жарсьці вакол усяго, што зьвязана з культавым брэндам Apple працягваюць віраваць. За пару мінулых тыдняў навіны з "агрызачнага" фронту могуць паспаборнічаць па топавасьці зь невымаўляльным вульканам ды нафтай у Мэксыканскай затоцы.


Зразумела, што мэгатэлефон iPhone ў джэнтэльмэнскім наборы тых, хто не чужы на гэтым сьвяце жыцьця, ёсьць навіной нумар адзін, бо гэта ня проста сродак для камунікацый, а пропуск на гэта самае сьвята.

Возьмем адно зь нядаўніх сацыялягічных дасьледаваньняў, праведзеных па замове брытанскай гандлёвай кампаніі Phones 4u. Як высьветлілася, 54% апытаных жанчын лічаць, што ўладальнікі iPhone больш прывабныя ў параўнаньні зь іншымі мужчынамі. А многія рэспандэнткі ўпэўненыя, што наяўнасьць дэвайсу з надкусаным яблыкам сьведчыць аб розуме і грунтоўнасьці яго ўладальніка. Калі хто ня верыць брытанскім статыстам, можа пачытаць пэрсанальныя шчыраваньні адной з такіх кабетаў.

Таму каб ня трапіць у лузэры, усе мусова павінны мець гэты электронны афрадызыяк. Бо пацаны з Нокіямі, Самсунгамі ды Матароламі ня маюць аніякіх шанцаў. Між іншым, дальнабачныя бацькі даўна гэта зразумелі і з малых гадоў прывучаюць сваіх дзяцей замест самалёцікаў ды пісталецікаў гуляць з айфонікамі. Хай адчуваюць сябе гаспадарамі жыцьця з малых гадоў.


фота fanya-krasota


Але галоўнае тут знаць меру. Жанчынам ня варта забывацца, што iPhone добры для халастых мужчынаў, а вось у шлюбе гэтая цацка павінна забараняцца. Па-першае, няма чаго прывабліваць чужых кабецін, а па-другое, джобсаўскі дэвайс можа зрабіцца сур'ёзным канкурэнтам жонкі ў сэксуальным жыцьці. Бо можа атрымацца, як з супрацоўніцамі Bayer, траціне якіх муж зьмяняў ім зь іх улюбёным iPhone. Як высьветлілася у выніку яшчэ аднаго апытаньня тых жа брытанскіх кабецін, мужчыны з задавальненьнем надаюць больш часу сваім электронным памочнікам, а не жанчынам.

А каб муж не атрымаў цяжкую псыхалягічную траўму ад пазбаўленьня яго любімай цацкі, разам з пярсьцёнкам яму трэба ўручаць вялікага брата айфона – iPad. І любімы агрызак на месцы, і функцыянал амаль той жа – зараз ужо пайшлі ў продаж мадэлі з 3G. Дый цешча пры выпадку можа ім пакарыстацца.



Так што, як той казаў, дзіцям – iPhone, а бабе – iPad.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG