Спадар: “Раней быў прафсаюз, а цяпер кожны сам за сябе. Ніхто ня хоча гэтым займацца”.
Спадарыня: “Ніхто мяне, да прыкладу, не абароніць, таму што нікому нічога непатрэбна. Я наагул памру недзе на сьметніку, у мяне няма нават ніякіх прафсаюзаў, нічога няма. На мяне ўсім папросту напляваць”.
Спадарыня: “Мне здаецца, што гэтым павінны займацца прафсаюзы. Да прыкладу, у многіх краінах сьвету яны гэта пасьпяхова робяць. А ў нас пра падобнае не пачуеш, не займаюцца яны абаронай працоўных людзей”.
Спадарыня: “Магчыма, гэта павінны рабіць прафсаюзы. Прынамсі, на розных канфэрэнцыях яны дэкляруюць аб гэтым, маўляў, у іх гэтым займаюцца кваліфікаваныя юрысты. Вось так яны кажуць”.
Спадар: “Няма каму абараняць працоўнага чалавека, а прафсаюзы працуюць па-савецку. Я ведаю, што ў людзей бывае шмат перапрацаванага часу, недаплаты ўсплываюць, а прафсаюзы тым часам займаюцца разьмеркаваньнем пуцёвак і іншага”.
Спадар: “Ды ня ведаю я. Калі сам за сябе не пастаіш, то ніхто табе не дапаможа”.
Спадарыня: “Са мной такога не здаралася, але я думаю, каб гэта адбылося на нашым прадпрыемстве, то прафсаюз адстаяў бы рабочага”.
Спадар: “На мой погляд, гэта мог бы зрабіць толькі Ісус. Справа ў тым, што сёньняшнія ўмовы ў якіх мы жывём, усе рэаліі ствараюць абстаноўку фарса любога дыялёгу і ня важна з апазыцыяй, альбо не з апазыцыяй. І пагэтаму казаць пра сур’ёзныя рэчы ў рэальных катэгорыях папросту сумна, бо большасьць людзей, асабліва моладзь, ва ўсім разуверыліся. Думаю, вы правільна ўспрымеце мой гумар”.
Спадар: “Спробу можна рабіць толькі праз суд, каб абараніць правы. Гэта бадай адзіная інстанцыя. Праўда, яшчэ існуе высокі начальнік…”.