Спадар: «Не магу адказаць на гэтае пытаньне. Увогуле ж Беларусь з Расеяй добра сябруе, а мы з палякамі ня дужа. Але мы жалобу не маглі не абвясьціць — у нас жа гэта адбылося. І ў Расеі 12 красавіка была агульнанацыянальная жалоба. А беларусам, можа, гэта і ня трэба».
Спадарыня: «Беларусь жа цяпер самастойная рэспубліка. Прэзыдэнт ваш сам вырашае. Стасункі з Польшчай, можа, у яго ня вельмі... Нешта ён... Ну, так ён вырашыў! А наш прэзыдэнт абвясьціў жалобу. Можа, таму, што — вось і палякі пра гэта самі гаварылі — што ўсталёўваюцца добрыя адносіны ў Польшчы з Расеяй. Наладжваюцца ў нас адносіны. Тым болей — ён жа да нас ехаў, прэзыдэнт Польшчы».
Спадар: «Не магу адказаць на гэтае пытаньне. Ня ведаю. Іншая краіна ў вас, іншае стаўленьне да гэтага пытаньня».
Спадарыня: «А мне па барабане тая жалоба! 12 красавіка — гэта ж наша сьвята, на стагодзьдзі Гагарын нас праславіў! І трэба ж было жалобу менавіта ў гэты дзень... Зрабілі б ужо пазьней. І ўвогуле, гэта іх Бог пакараў. Разьбіліся — гэта боская кара. Абрыдла, толькі „Катынь, Катынь“ крычаць!»
Хлопец: «У нас жалоба была агульнарасейская...»
Дзяўчына: «Не было забаўляльных імпрэзаў, сьцягі прыспусьцілі... Паўсюль сьцягі расейскія, дзе былі, прыспушчаныя былі...»
Хлопец: «А што ў Беларусі не было жалобы, дык кожны сам гэта загадвае — урад, кіраўніцтва».
Спадар: «Гэтая жалоба — фармальнасьць. Ну што: вось вы б смуткавалі, каб жалобу абвясьцілі? Я асабіста — не. У Расеі кожны дзень людзі дзясяткамі ды сотнямі гінуць, і што? Так, прэзыдэнт загінуў. Але ж ён такі самы чалавек, як вы ці я».
Спадарыня: «Ведаеце што? Мне дужа шкада людзей, якія загінулі. Але ў нас у той самы дзень выбухнула „маршрутка“, загінулі 13 чалавек. І ніхто ні слова — ні ў СМІ, нідзе. Таму мне крыўдна, што мы, расіяне, за чужых, а не за сваіх мусім перажываць. Тых людзей, канешне, таксама шкада. Усё-ткі ўрад Польшчы загінуў. Мусіць, ня мае рацыі ваш Лукашэнка. Але ён такі чалавек, са сваімі прыбамбасамі... Усё ж на адзін дзень хаця б варта было абвясьціць жалобу».
Спадар: «Я неяк не задумваўся над гэтым пытаньнем. І ня чуў, што ў вас жалобы не было. І ня толькі ў Беларусі варта было — яе варта было абвясьціць паўсюль. Усё-ткі калі людзі гінуць — гэта вялікая бяда».