Беластоцкае радыё ўзяло з гэтай нагоды інтэрвію ў беларускага консула Міхаіла Аляксейчыка. Паводле дыплямата, жыхары яго краіны не засталіся абыякавымі да трагедыі, якая напаткала польскі народ — гэтымі днямі сотні людзей ў Менску, Берасьці, Горадні зьбіраюцца ля польскіх дыпляматычных прадстаўніцтваў і запальваюць сьвечкі.
«Іншай рэакцыі сярод беларусаў і быць ня можа», — кажа ў інтэрвію консул Беларусі ў Беластоку Міхаіл Аляксейчык. Сам асабіста дыплямат смуткуе, што больш ніколі не сустрэнецца зь Лехам Качыньскім, Кшыштафам Путрам, Ежы Шмайдзіньскім, не пацалуе руку праваслаўнаму біскупу Мірону Хадакоўскаму.
«Я сумняваюся, што сёньня ў Беларусі мы знойдзем кагосьці, хто думае інакш», — гаворыць дыплямат. Паводле ягоных слоў, большасьць прадстаўнікоў беларускай улады апэратыўна адрэагавалі на паведамленьне аб катастрофе. Так адным зь першых, свае спачуваньні міністру замежных спраў Польшчы накіраваў кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Мартынаў. Словы смутку выказаў і Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка.
Паводле Міхаіла Аляксейчыка, гэтымі днямі прэзыдэнцкі палац у Варшаве наведаў амбасадар Віктар Гайсёнак. Ён зрабіў запіс у спэцыяльна адкрытай у Бэльвэдэры для прадстаўнікоў дыпляматычнага корпусу кнізе спачуваньняў, дзе выказаў падтрымку польскаму народу ў сувязі з напаткаўшым яго горам.
Напярэдадні запіс у кнізе пакінуў эстонскі амбасадар Тааві Тоом. Ягоная краіна разам са многімі іншымі краінамі, у тым ліку непасрэднымі польскімі суседзямі — Латвіяй, Літвой, Расеяй, Украінай (за выключэньнем Беларусі), абвясьціла афіцыйную нацыянальную жалобу з нагоды трагічных падзеяў, прадэманстраваўшы такім чынам, што Польшча не застаецца адна са сваім горам, як здаралася неаднойчы ў яе гісторыі.
Як падаюць польскія мэдыі, гэтымі днямі беларускія незалежныя СМІ усё гучней заклікаюць беларускія ўлады абвясьціць нацыянальную жалобу ў сувязі з авіякатастрофай пад Смаленскам. Пад ціскам грамадзкасьці нават прадстаўнікі афіцыйнага Менску ня супраць абвяшчэньня жалобы, аднак пры гэтым дадаюць, што тут усё цалкам залежыць ад рашэньня прэзыдэнта Лукашэнкі.
Кіраўнік парлямэнцкага камітэту па замежных справах Сяргей Maскевіч лічыць, што жалоба не магла быць абвешчанай у сувязі з доўгімі выходнымі. Палітык дадае: «Я нічога не магу сказаць, бо гэта прэрагатыва прэзыдэнта. Такія рашэньні прымаюцца ім, але я думаю, што гэта (абвяшчэньне жалобы) было б вельмі добра».
Тым часам, беларускае дзяржаўнае тэлебачаньне не зрабіла нейкіх зьменаў у сваіх праграмах. У дзень трагедыі, напрыклад, перадало забаўляльную праграму «Танцы з зоркамі». Беларускія гледачы абураныя да такой ступені, што пачалі пісаць на адрас прэзыдэнцкай адміністрацыі першыя лісты пратэсту.
Аднак з-за доўгіх выходных у Беларусі не працуе ніводная дзяржаўная ўстанова, а таму заклікі беларусаў застаюцца без адказу, падаюць польскія мэдыі.