Пра гэта паведаміла агенцтва БелТА са спасылкай на прэсавага сакратара МЗС Беларусі Андрэя Савіных.
На пахаваньне Качыньскага паедуць дзьве беларускія дэлегацыі. У склад другой увойдуць прадстаўнікі Партыі БНФ, якая мае пагадненьне аб супрацоўніцтве з польскай партыяй «Права і справядлівасьць», сябрам якой быў загіблы польскі прэзыдэнт.
Таксама свой удзел у жалобных мерапрыемствах пацьвердзіў Аляксандар Мілінкевіч, які мае пэрсанальнае запрашэньне ад сям'і прэзыдэнта.
Пахаваньне Леха Качыньскага і яго жонкі Марыі, якія загінулі ў авіякатастрофе пад Смаленскам, адбудзецца ў Каралеўскім замку Кракава 18 красавіка ў 14.00 па мясцовым часе.
Чакаецца, што на пахаваньне прыедуць прэзыдэнты ЗША, Расеі, Украіны, Нямеччыны, Чэхіі, Літвы, Баўгарыі і Эстоніі, лідэры Францыі, Італіі і Ізраіля й іншых краінаў.
Свой удзел у цырымоніі пацьвердзілі прэзыдэнт Эўразьвязу Гэрман ван Ромпэй, старшыня Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу, генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн, старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк.