Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Склад беларускай дэлегацыі ўдакладняецца


У беларускім міністэрстве замежных спраў паведамілі, што склад афіцыйнай дэлегацыі, якая возьме ўдзел у цырымоніі разьвітаньня з прэзыдэнтам Польшчы Лехам Качыньскім, які загінуў у авіякатастрофе пад Смаленскам, пакуль удакладняецца.

Таксама пакуль яшчэ невядома, хто ўзначаліць дэлегацыю.

Прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных сказаў:

"Пакуль гэтай інфармацыі няма, бо яна яшчэ ўзгадняецца. Але дэлегацыя прыме ўдзел, і гэта будзе дэлегацыя высокага ўзроўню".

Паводле неафіцыйных крыніцаў, адна з кандыдатураў, якая можа ўзначаліць дэлегацыю – старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Барыс Батура.

Чакаецца, што ў Польшчу прыедуць прэзыдэнты ЗША, Расеі, Украіны, Нямеччыны, Чэхіі, Літвы, Баўгарыі і Эстоніі, лідэры Францыі, Італіі і Ізраіля й іншых краінаў. Свой удзел у цырымоніі пацьвердзілі прэзыдэнт Эўразьвязу Херман ван Рампей, старшыня Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу, генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн, старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG