Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На пахаваньне Качыньскага паедуць дзьве беларускія дэлегацыі


Адну зь іх — дэлегацыю беларускіх чыноўнікаў на жалобным мерапрыемстве, якое адбудзецца ў Польшчы 18-га красавіка — узначаліць старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Барыс Батура.


Сваіх прадстаўнікоў на пахаваньне Качыньскага таксама накіруе партыя БНФ, якая мае пагадненьне аб супрацоўніцтве з польскай партыяй «Права і справядлівасьць», сябрам якой быў загіблы польскі прэзыдэнт.

Пахаваньне Леха і Марыі Качыньскіх адбудзецца ў Кракаве. Пра сваё жаданьне прысутнічаць на гэтай цырымоніі заявілі ўжо прэзыдэнт ЗША Барак Абама, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзыдэнт Расіі Дзьмітры Мядзьведзеў, прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі і шэраг іншых дзяржаўных кіраўнікоў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG