Пра гэта ў Цэнтравыбаркам напісаў старшыня рэгіянальнай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў. Ён просіць абавязаць абласную камісію перадаць у СМІ зьвесткі пра зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты.
«Рэгістрацыя скончылася 25 сакавіка, — нагадвае спадар Палякоў. — Не пазьней як на чацьвёрты дзень камісія павінна перадаць у СМІ поўныя зьвесткі пра зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты. У сямідзённы тэрмін пасьля рэгістрацыі выбарцы павінны ведаць ня толькі прозьвішчы прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты, але й іхняе месца працы, жыхарства, партыйнасьць, зьвесткі пра даходы й маёмасьць. Сёньня ўжо 2 красавіка, але афіцыйная газэта „Гомельская праўда“ не надрукавала згаданай інфармацыі. Паказальна, што гарадзкая выбарчая камісія праз газэту пазнаёміла выбарцаў з кандыдатамі ў дэпутаты гарсавету яшчэ 30 сакавіка».
Васіль Палякоў дадаў, што 1 красавіка абласная камісія вывесіла на сайце Гомельскага аблвыканкаму няпоўны сьпіс кандыдатаў у дэпутаты, ды яшчэ зь няпоўнымі зьвесткамі пра іх.