Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь выбілася ў лідэры па колькасьці прыватных аўтамабіляў


Асацыяцыя аўтавытворцаў Эўропы назвала Нямеччыну самай забясьпечанай аўтамабілямі краінай. У СНД першае месца па гэтым паказьніку займае Беларусь, паведамляе “Эўрарадыё”.

У Нямеччыне, паводле зьвестак Асацыяцыі аўтавытворцаў Эўропы (АСЕА), на 1 тысячу жыхароў прыпадае 563 легкавыя аўтамабілі. Гэта перадусім тлумачыцца тым, што ў Нямеччыне даступныя кошты на аўтамабілі нацыянальнай вытворчасці, а таксама эфэктыўная сыстэма дзяржаўных ільготаў і праграмаў крэдытаваньня, якія дазваляюць нават малазабясьпечаным пластам насельніцтва мець аўто.

На другім месцы Італія. Там 548 аўтамабіляў на 1 тысячу жыхароў. Замыкае тройку лідэраў Аўстрыя – 510 машын. У краінах Заходняй Эўропы ў сярэднім прыпадае па 508 машын на 1 тысячу жыхароў, а ў краінах-пачаткоўцах Эўразьвязу – па 307 машын.

Сярод краін СНД па колькасці аўтамабіляў першае месца займае Беларусь (261 аўто), хоць экспэрты адзначаюць, што аўтапарк тут не вылучаецца высокай якасьцю і навізной. За Беларусьсю ідзе Расія з 230 аўтамабілямі на 1 тысячу жыхароў.

Аднак цяжка прагназаваць, якая будзе сытуацыя ад сярэдзіны лета, калі ў адпаведнасьці з нормамі Мытнага саюзу Беларусь мусіць узьняць мыта на імпартаваныя аўтамабілі да ўзроўню расейскіх, у выніку чаго “растаможка” будзе каштаваць даражэй, чым сама машына.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG