У абмеркаваньні прынялі ўдзел: з Масквы супрацоўнік Цэнтра вывучэньня Каўказа МДІМА Мікалай Cілаеў, з Сухумі – супрацоўнік Цэнтру гуманітарных праграм Іраклій Хінтба і з Прагі – аглядальнік Беларускай службы радыё «Свабода» Юры Дракахруст. Гэтая тэма падымаецца ня ў першы раз, але гэтым разам яна актуалізавалася візытам расейскага прэм'ера Ўладзімера Пуціна ў Беларусь. Дзе ён, у прыватнасьці, загаварыў аб непрызнаньні Беларусьсю Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. З аднаго боку, ён заявіў, што Расея заўсёды выступала і выступае за нармалізацыю адносінаў Беларусі з заходнімі суседзямі і што непрызнаньне каштуе для гэтай нармалізацыі, з другога боку, Пуцін як бы ў жарт, спасылаючыся на Кісу Вараб’янінава, сказаў, што торг тут недарэчны.
Тэкст дыскусіі можна чытаць ТУТ.