Інтэрвію ўзяў карэспандэнт цэнтральнай службы навінаў нашага радыё Майкл Гіршман.
Карэспандэнт: “Выступаючы ў вэнэсуэльскім парлямэнце, прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка сказаў: "Мы дамовіліся з прэзыдэнтам Вэнэсуэлы, што ўсё, што маюць беларусы, дамо і вам". Калі вы чуеце такога тыпу рыторыку, што вы адчуваеце? Што, па-вашаму, робіць ваш прэзыдэнт, афіцыйна сустракаючыся з такога тыпу людзьмі?”
Каранэль: “Мая першая думка такая: прэзыдэнт Уга Чавэс вымушаны шукаць саюзьнікаў у іншай частцы сьвету, таму што насамрэч ён вельмі хутка страчвае саюзьнікаў на сваім паўшар’і. Візыт прэзыдэнта Беларусі сьведчыць, што Чавэс застаецца даволі ізаляваны ў сваёй частцы сьвету. Цяпер ён вымушаны падтрымліваць кантакты з прэзыдэнтам Зімбабвэ Робэртам Мугабэ, прэзыдэнтам Беларусі
Уга Чавэс вымушаны шукаць саюзьнікаў у іншай частцы сьвету, таму што насамрэч ён вельмі хутка страчвае саюзьнікаў на сваім паўшар’і.
Карэспандэнт: “Чаму Чавэс заключыў дамову з Лукашэнкам пра пастаўкі нафты? Таму, што яму патрэбна ўзбраеньне і вайсковае абсталяваньне зь Беларусі ці, можа, таму, што Лукашэнка карыстаецца такой самай анты-амэрыканскай рыторыкай, як і ён?”
Каранэль: “Галоўная прычына гэтай дамовы, безумоўна, палітычная. Чавэс хоча паказаць Злучаным Штатам, што ў яго ёсьць саюзьнікі ў іншых частках сьвету. А адзінай рэччу, якой ён можа замацаваць такія саюзы, зьяўляецца нафта. 80 тысяч барэляў на дзень — гэта нязначная колькасьць нафты, калі возьмем пад увагу, што Вэнэсуэла здабывае 2,3 мільёна барэляў на дзень. Я падазраю, што Чавэс зацікаўлены ня так у атрыманьні грошай, як зброі і вайсковай дапамогі, пра якую гаварыў Лукашэнка. А Лукашэнка гаварыў пра пастаўкі ў Вэнэсуэлу сыстэмаў супрацьпаветранай абароны. Для вэнэсуэльцаў гэта вельмі дрэнная навіна, бо яна абазначае, што Вэнэсуэла будзе працягваць гонку ўзбраеньняў. Мішэньню, натуральна, зьяўляецца Калюмбія, якую Чавэс называе "Ізраілем Лацінскай Амэрыкі”.
Карэспандэнт: “Беларусь ня мае доступу да мора. Вэнэсуэльскую нафту можна пастаўляць у Беларусь праз Літву або Латвію. Наколькі практычнай вам падаецца гэтая дамова аб пастаўках вэнэсуэльскай нафты?”
Каранэль: “Ня трэба абавязкова думаць, што гэтыя 80 тысяч барэляў нафты на дзень будуць вэнэсуэльскімі. Таму што з пункту
Праўдападобна, у Беларусь будзе пастаўляцца расейская нафта.