Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 70% дзейных атракцыёнаў у Беларусі адпрацавалі свой тэрмін службы, — МНС Беларусі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Больш за 70% атракцыёнаў у Беларусі, якія працягваюць выкарыстоўвацца, ужо адпрацавалі свой тэрмін эксплюатацыі, які ў сярэднім складае 7–10 гадоў, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Беларусі.

Адпаведную статыстыку МНС прыводзіць у абгрунтаваньні да праекту пастановы па зьменах у правілы гарантаваньня прамысловай бясьпекі атракцыёнаў. Увагу на дакумэнт зьвярнула выданьне Reform.news.

Паводле МНС Беларусі, нарматыўны тэрмін службы атракцыёнаў складае 7-10 гадоў, аднак многія зь іх ужо адпрацавалі ўдвая больш за вызначаны тэрмін. Ведамства прапануе працягваць эксплюатацыю такіх атракцыёнаў ня больш як на 12 месяцаў. Калі ж абсталяваньне адпрацавала тры ці больш тэрмінаў службы, яго рэкамэндуецца выводзіць з эксплюатацыі.

Тэму бясьпекі атракцыёнаў узьнялі пасьля няшчаснага выпадку на атракцыёне ў ліпені 2024 году ў менскім парку Чалюскінцаў. Тады зламаўся атракцыён «Лебедзі», у выніку чаго людзі ўпалі з вышыні 3–4 мэтраў. Некалькі чалавек атрымалі траўмы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG