Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзень салідарнасьці ў Віцебску: лісты да Алега Сургана


Тацяна Севярынец (у цэнтры) разам з прысутнымі піша ліст Алегу Сургану.
Тацяна Севярынец (у цэнтры) разам з прысутнымі піша ліст Алегу Сургану.

Дэмакратычныя актывісты гораду сабраліся ў Эўрапейскім клюбе, каб супольна паглядзець фільм пра Яну Палякову і напісаць лісты Алегу Сургану, які адбывае арышт у Глыбоцкай калёніі.

Фільм пра салігорскую праваабаронцу Яну Палякову, якая год таму скончыла жыцьцё самагубствам пасьля абвінавачаньня ў паклёпе на міліцыянта, прымусіў прысутных згадаць нядаўнія віцебскія падзеі.

Сьвечка памяці Яні Паляковай.
19 лютага Кастрычніцкі суд Віцебску прысудзіў 6 месяцаў арышту Алегу Сургану, затрыманаму за вывешваньне бел-чырвона-белага сьцяга і пазьней абвінавачанага ў нападзе на міліцыянта Сяргея Дудкевіча.

Словы падсуднага пра тое, што гэта яго міліцыянты зьбівалі падчас затрыманьня, суд да ўвагі не прыняў і стаў на бок лейтэнанта міліцыі, які заявіў, што Алег Сурган укусіў яго за мезенец левай рукі, чым нанёс шкоду ягонаму здароўю.

Цяпер Алег Сурган адбывае пакараньне ў Глыбокім, у арыштным доме ў глыбоцкай папраўчай калёніі № 13 асаблівага рэжыму. Умовы ўтрыманьня там лічацца самымі жорсткімі з усіх беларускіх турмаў.

Тарас Сурган
Гэта пацьвердзіў сёньня брат асуджанага, Тарас Сурган. Ён распавёў, што Алега разьмясьцілі ў камэры, дзе ўтрымліваюцца яшчэ 14 арыштантаў, якая месьціцца ў былым будынку базыльянскага кляштару, дзе ў 1939-1941 гадах была турма НКУС, а падчас Вялікай Айчыннай вайны — фашысцкі канцлягер. Алег Сурган піша дадому, што раз на дзень зьняволеных выводзяць на сьвежае паветра, і што харчаваньне тут нашмат горшае, чымсьці ў іншых падобных установах.

Досьвед, каб рабіць такое параўнаньне, у Алега Сургана ёсьць: раней ён двойчы адбываў пакараньні за кішэнныя крадзяжы. Але прыняў канчатковае рашэньне перамяніць сваё жыцьцё пасьля таго, як далучыўся да апазыцыі.

Алег Сурган піша, што хоча вывучаць у калёнію беларускую мову, і аднадумцы зьбіраюць для яго беларускамоўную літаратуру.

Сёньня аднадумцы супольна напісалі яму 12 лістоў з пажаданьнямі здароўя і мужнасьці ў пераадоленьні нягодаў. Хто-ніхто вырашыў даслаць вязьню віншавальную паштоўку да Дня Волі 25-га сакавіка. А некаторыя проста запісалі паштовы адрас, каб ужо дома напісаць больш грунтоўны ліст, а ня проста кароткі допіс.

На думку віцебскай каардынатаркі Аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Тацяны Севярынец, гэтыя лісты салідарнасьці дужа патрэбныя тым, хто знаходзіцца ў зьняволеньні за адданасьць нацыянальнай ідэі.

Тацяна Севярынец
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:29 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG