Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманыя за праявы салідарнасьці з палітвязьнямі — на Акрэсьціна


Спэцпрымальнік-разьмеркавальнік на завулку Акрэсьціна ў Менску.
Спэцпрымальнік-разьмеркавальнік на завулку Акрэсьціна ў Менску.

Паліна Кур’яновіч, Паліна Дзьякава, Максім Вінярскі былі затрыманыя каля будынку Вярхоўнага суду з расьцяжкамі на ангельскай мове з патрабаваньнем вызваленьня Мікалая Аўтуховіча і Ўладзімера Асіпенкі.

Паводле намесьніка старшыні кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Паўла Юхневіча, актывістаў кампаніі адвезьлі да суду ў турму на вуліцы Акрэсьціна.

Пасьля затрыманьня маладыя людзі некалькі гадзінаў знаходзіліся ў пастарунку міліцыі Партызанскага раёну Менску. Міліцэйскае кіраўніцтва вырашыла не дастаўляць іх у суд, а завезьці ў турму.

Такім чынам, заўтра, 11 сакавіка, Паліну Дзьякаву, Максіма Вінярскага і Паліну Кур’яновіч прывязуць у суд Партызанскага раёну, што ў Доме правасудзьдзя на вуліцы Сямашкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG