Аб’яднаная грамадзянская партыі на Гарадзеншчыне шляхам збору подпісаў і вылучэньнем ад партыі прапанавала 31 кандыдатуру ў выбарчыя камісіі. Прычым, як кажа кіраўнік абласной структуры АГП Юры Істомін: усе людзі з пэўным досьведам і вартыя, каб працаваць у камісіях.
Юры Істомін зьвяртае ўвагу на адну праблему, якая ўзьнікла ў раённых цэнтрах, калі ў выканкамы падавалі заявы, каб уключыць прэтэндэнтаў на ў выбарчыя камісіі.
Істомін: «У нас некалькі разоў было такое, што не прымалі дакумэнты ў выканкамах, паколькі ў рабочы час нікога з адказных людзей за прыём заявак не было. Але потым было прынята рашэньне, што нават у выходныя дні кабінэты, дзе вядзецца прыём дакуметаў зьвязаных з выбарчай кампаній, працавалі. Так было і ўчора, і пазаўчора».
Юры Істомін кажа, што калі сябраў АГП ня ўключаць у выбарчыя камісіі, то яны на партыйным зьезьдзе, які адбудзецца 21 сакавіка, яны прымуць рашэньне, ці ўдзельчаць у выбарчай кампаніі.
Істомін: «Калі мы ня будзем рэальна ўдзельнічаць у падліку галасоў, то мы ня зможам зрабіць і аб’ектыўных высноваў аб дэмакратычнасьці выбараў, паколькі ня будзем мець кантролю над гэтым працэсам».
Сябры БСДГ вылучылі па Гарадзенскай вобласьці 14 прэтэндэнтаў у выбарчыя камісіі. Прадстаўнік Грамады Віктар Сазонаў, кажа, што праблемаў з гэтым не было і дадае, што чальцы партыі будуць імкнуцца пракантраляваць выбарчы працэс, калі нават ня ўсе іх сябры будуць уключаныя ў выбарчыя камісіі.
Сазонаў: «Калі мы будзем бачыць, што ёсьць шанец хоць на адным участку паказаць, як наагул адбываліся выбары па канкрэтнай акрузе, то мы будзем там працягваць удзельнічаць у выбарах».
У Слоніме ад раённай арганізацыі БНФ пададзены 25 заявак у выбарчыя камісіі. Адзін з заяўнікаў, па словах кіраўніка арганізацыі Івана Шэгі, забраў заяву пад ціскам начальства.
Іван Шэга, кажа, што настроеныя яны рашуча і калі іх сябраў ня ўключаць у камісіі будуць байкатаваць выбары.
Шэга: «Некаторыя нашы сябры кажуць, што ня варта наагул рэгістраваць кандыдатаў, калі ня ўключаць нашых сябраў у камісіі. Я думаю, што варта ўсё ж рэгістравацца, каб потым легальна хадзіць і агітаваць за байкот выбараў».