У 1910 годзе на Міжнароднай канфэрэнцыі жанчын-сацыялістак у Капэнгагене Клара Цэткін выступіла з прапановай аб сьвяткаваньні Міжнароднага жаночага дня 8 сакавіка, якое прагучала, як заклік да ўсіх жанчынам сьвету ўключыцца ў барацьбу за раўнапраўе. У 1911 годзе гэты сьвята ўпершыню адзначалася 19 сакавіка ў Аўстрыі, Даніі, Германіі і Швайцарыі. Тады больш за мільён мужчын і жанчын прынялі ўдзел у маніфэстацыях у падтрымку выбарчага права для жанчын і роўных правоў для іх на вытворчасьці. У Расейскай імпэрыі першая маніфэстацыя за правы жанчын адбылася ў 1913 годзе ў Санкт-Пецярбургу.
У 1913 годзе пасьля міжнароднага абмеркаваньня жаночымі арганізацыямі днём міжнароднага жаночага сьвята было вызначана 8 сакавіка. У 1997 годзе Арганізацыя Аб’яднаных нацый абвясьціла 8 сакавіка Міжнародным жаночым днём.
У СССР міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка з першых гадоў савецкай улады стаў дзяржаўным сьвятам. З 1965 года гэты дзень стаў нерабочым. Паступова Міжнародны жаночы дзень у краіне губляў сваю палітычную афарбоўку.
Сярод краін СНД Міжнародны жаночы дзень зараз адзначаецца ў Азэрбайджане, Беларусі, Грузіі, Казахстане, Кіргізіі, Малдове, Расеі, Таджыкістане, Туркмэністане і Ўкраіне, ва Ўзбэкістане ён адзначаецца як Дзень маці; у Армэніі яго адзначаюць 7 Красавіка як Дзень мацярынства і прыгажосьці.