Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жанчыны Сяргея Грыневіча


Сяргей Грыневіч
Сяргей Грыневіч

У гарадзенскай прыватнай галерэі «Крыга» сёньня адкрылася выстава Сяргея Грыневіча. Гледачы ўбачылі на карцінах пераважна жанчын.

Маладыя акторы паказалі на адкрыцьці тэатральную сцэнку бяз слоў. А затым мастак паказаў відэафільм, зьняты ім на карнавале ў Сан-Паўла, ён толькі што вярнуўся з Бразіліі.

Сяргей кажа, што бразільцы зь цікавасьцю глядзелі ў барах зімовую Алімпіяду, перажывалі за свайго лыжніка, якія заняў у Ванкувэры апошняе месца. Яны разьмінуліся зь беларускім скульптарам, які дванаццаць гадоў жыве ў Бразіліі, дачка якога пахадзіла па Менску і была ўражана, што ніхто не пасьміхаецца, кажа Сяргей. Якраз у Бразіліі ўсьмешкі на кожным кроку. Ці намалюе ён штосьці з тамтэйшымі рэаліямі, Грыневіч яшчэ ня ведае, але за два тыдні свайго бразільскага жыцьця ён зрабіў накіды, якія могуць прыдацца ў працы.

«Жаночы профіль»
Публіка глядзіць фільм пра бразільскі карнавал.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG