Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менск зьяжджаюцца сілавікі


Міністар унутраных спраў Расеі Рашыд Нургаліеў
Міністар унутраных спраў Расеі Рашыд Нургаліеў

Беларуская міліцыя плянуе шырока адзначыць прафэсійнае сьвята. Кіраўнікі дэлегацый пачалі зьяжджацца ў Менск за дзень да сьвяткаваньня 4 сакавіка, з-за чаго абапал дарогаў дысьлякаваная падвышаная колькасьць шараговых міліцыянтаў, якіх сьвята, мяркуючы па ўсім, абміне.

Сёньня для ўдзелу ва ўрачыстасьцях у Менск прыбыў міністар унутраных спраў Расеі Рашыд Нургаліеў. Нургаліеў мае сустрэцца са сваім беларускім калегам Анатолем Куляшовым, пасьля чаго згуляе ў хакей ў спартовым комплексе ў Раўбічах.

Ва ўпраўленьні інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС Беларусі таксама ўдакладнілі, што дзеля ўдзелу ў Дні беларускай міліцыі ў Менск прыедуць госьці з Украіны, Малдовы, Літвы, Латвіі ды іншых краінаў.

Дарэчы, цяпер беларуская міліцыя кінута перадусім на барацьбу з несанкцыянаваным расьпіцьцём алькагольных напояў у грамадзкіх месцах. Толькі ў Менску, пачынаючы ад 23 лютага, складзена каля 350 пратаколаў, у выніку чаго парушальнікі мусяць заплаціць немалыя штрафы — ад 280 да 500 тысяч рублёў кожны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG