Паводле Алега Пякарскага, узровень злачыннасьці ў Беларусі летась працягваў зьніжацца. Штогод менее цяжкіх злачынстваў, у тым ліку забойстваў. Гэтак, 10 гадоў таму ў Беларусі было зьдзейсьнена 1186 забойстваў, летась — 570, прычым 95% цяжкіх злачынстваў раскрываецца, паведаміў першы намесьнік міністра ўнутраных спраў.
Палова злачынстваў зьдзяйсьняецца ў нецьвярозым стане, і гэта непакоіць міліцыю, бо п’янства сярод іншых сацыяльных прычын на галоўным месцы. Між тым піць і паміраць ад гарэлкі ня сталі меней — да 2,5 тысяч чалавек штогод робяцца ахвярамі алькаголю, паводле Алега Пякарскага. Яшчэ турбуе міліцыю рост ужываньня наркотыкаў, а таксама карупцыя, у тым ліку і сярод саміх міліцыянтаў. Найбольш гучны выпадак — справа былога начальніка гарадзенскай абласной міліцыі Генадзя Хацько, які ўцёк пасьля таго, як на яго завялі крымінальную справу за злоўжываньні. Алег Пякарскі распавёў падрабязнасьці:
«Так, справу завялі, і адзін зь яе эпізодаў — гэта незаконная пабудова катэджу. Зараз жонка Хацько зьвярнулася з заявай, што яе муж зьнік бязь вестак. Мы пакуль ня можам сказаць, дзе ён знаходзіцца. Вядзецца комплекс мерапрыемстваў па ягоным пошуку», — паведаміў Алег Пякарскі. Першы намесьнік міністра запэўніў журналістаў, што ў міліцыі «вельмі зацікаўленыя знайсьці Хацько», бо «завядзеньне крымінальнай справы яшчэ не азначае віны чалавека, гэта вырашае толькі суд».
Выказваючыся далей пра зьніклага калегу, Алег Пякарскі паведаміў:
«Мы лічым, ён быў у вельмі прыгнечаным стане перад зьнікненьнем. Увогуле, як кіраўнік, ён шмат працаваў у міліцыі і, паводле нашых адзнак, шмат зрабіў для краіны. У той жа час ён дазволіў сабе перавысіць маральны і крымінальны аспэкт».
Алега Пякарскага спыталі пра справу яшчэ аднаго міліцыянта-ўцекача, якая цяпер на слыху — пра капітана міліцыі, былога опэрупаўнаважанага Вячаслава Дудкіна, які расьсьледаваў выпадкі карупцыі сярод чыноўнікаў і ўцёк за мяжу, адкуль праз інтэрнэт робіць сэнсацыйныя заявы. Ці праўда, што да гэтай справы мае нейкае дачыненьне экс-міністар унутраных спраў Уладзімер Навумаў і што нібыта нават існуе загад затрымаць Навумава, калі ён прыедзе ў Беларусь? Алег Пякарскі нічога новага да былых зьвестак не дадаў, акрамя таго, што вядзе справу КДБ:
«Яшчэ нашы калегі з КДБ праводзяць шэраг мерапрыемстваў, таму даваць камэнтары пакуль будзе недакладным».
Зьвесткі пра Ўладзімера Навумава Алег Пякарскі ўвогуле не пракамэнтаваў.
Паводле першага намесьніка міністра ўнутраных спраў, нядаўна быў затрыманы брат вядомага падазронага ў справе зьніклых Зьмітра Паўлічэнкі. Брат Паўлічэнкі працаваў у рэспубліканскім турэмным шпіталі, дзе выявіўся факт злачынства, зьвязанага з наркотыкамі. Брата Паўлічэнкі дапыталі і адпусьцілі, расьсьледаваньне працягваецца, паведаміў Алег Пякарскі.
Таксама міліцыянт выказаўся адносна вэрсій выбуху на праспэкце Пераможцаў 3 ліпеня 2008 году. Сьледчая група, у якую па-ранейшаму ўваходзяць як міліцыянты, гэтак і «чэкісты», прыходзіць да высновы, што гэта было «хуліганства кшталту выбуху, які адбыўся раней у Віцебску», сказаў спадар Пякарскі.
2 сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень міліцыі. Паводле Алега Пякарскага, пагоны міліцыянта носяць 56 тысяч грамадзянаў краіны.

Хацько як кіраўнік, ён шмат працаваў у міліцыі і, паводле нашых адзнак, шмат зрабіў для краіны.