Міжволі закарцела праверыць, а куды паехаў Віктар Юшчанка пяць гадоў таму, адразу пасьля сваёй інаўгурацыі. Юшчанка паехаў у Стразбур, на сэсію Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ). Забаўна, але ў "праэўрапейскага" Юшчанкі першы замежны візыт аказаўся слабейшы ў сэнсе "праэўрапейскасьці", чым у "прарасейскага" Януковіча.
Вось гэтая сымболіка першай прэзыдэнцкай паездкі Януковіча паказвае як ня трэба лепш, які палітычны шлях прайшла Ўкраіна за апошнія пяць гадоў, пасьля Аранжавай рэвалюцыі. Як напісаў адзін украінскі камэнтатар, пры Юшчанку Ўкраіна ня стала "аранжавай", а пры Януковічу яна ня стане "сіняй". І гэта ўжо ўсе зразумелі, уключна з Масквой. Дарэчы, у Маскву Януковіч зьбіраецца 4 сакавіка. Юшчанка за ўвесь свой пяцігадовы тэрмін у Крамлі так і не пабываў.
Усе, здаецца, зразумелі, што Ўкраіне сёньня не пагражае пераход у нейкую кардынальна адрозную ад папярэдняй геапалітычную ці проста палітычную канфігурацыю, а перш за ўсё эканамічны каляпс і фінансавы дэфолт. Украіна завінавацілася замежным крэдыторам на суму 15 мільярдаў даляраў, а ўнутраны дзяржаўны доўг раўняецца 11 мільярдам даляраў. Разам гэта дае 26 мільярдаў. Сярэднестатыстычны ўкраінец сёньня, так бы мовіць, вінаваты жыцьцю больш за 500 даляраў. Ва Ўкраіне, дзе сярэдняя месячная зарплата вартая больш-менш 150 даляраў, гэта фактычна непад’ёмная для сплаты сума. А таму Віктар Януковіч і едзе спачатку туды, дзе ляжаць грошы, а не туды, дзе ляжаць сымпатыі ягоных выбаршчыкаў. Украіне патрэбнае не паляпваньне іхняга прэзыдэнта па плячы ў Крамлі, а моцны пакет эканамічных рэформаў, які будзе падтрыманы чарговымі мільярдамі даляраў з Захаду.