Цыганкоў: Ці можна лічыць зьяўленьне ліста паважаных вэтэранаў нейкай выпадковай, спантаннай праявай абураных эмоцыяў ці за гэтым лістом відаць руку рэжысэра, які накіроўвае “абурэньне” на незалежныя інтэрнэт-рэсурсы? Ці можна казаць пра праяву нейкай кампаніі?
Быкоўскі: Праўдападобна, што падобныя артыкулы ў дзяржаўнай прэсе не зьяўляюцца спантанна – хутчэй за ўсё, гэта праява генэральнай лініі. Вэтэраны вайны – гэта ня тыя людзі, якія актыўна карыстаюцца інтэрнэтам, якія самі б даведаліся пра існаваньне сайта “Беларускі партызан”.
Найхутчэй, сапраўды пачынаецца кампанія, якая будзе зьвязаная і з прэзыдэнцкім указам № 60 аб унармаваньні байнэту, і з спробай кіраваць СМІ падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі. Калі ў траўні мусіць зьявіцца дадатак да ўказу № 60, то зьявяцца прававыя падставы для закрыцьця пэўных сайтаў, якія дагэтуль рабіліся без усялякіх нарматыўных дакумэнтаў. І той самы “Белпартызан” можа трапіць у сьпіс сайтаў, непажаданых для наведваньня беларусам.
Нагадаю, што паводле згаданага ўказу, абмежаваньні ў наведваньні непажаданага кантэнту могуць тычыцца ўстаноў культуры, устаноў адукацыі, устаноў, дзе ёсьць дзяржаўная ўласнасьць – некалькі акцыяў, дапусьцім. Таму гэта можа быць любое паштовае аддзяленьне, дзе ёсьць доступ да інтэрнэту.
Цыганкоў: Калі ўлады вырашылі пачаць наступ на незалежны інтэрнэт напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў, дык калі гэта рабіць за некалькі месяцаў да выбараў, то да гэтага будзе прыцягнута надта вялікая ўвага і беларускай і міжнароднай грамадзкасьці. То можа ўлады вырашылі, што лепш зрабіць гэта загадзя, за год да выбараў...
Быкоўскі: У прынцыпе, гэта і робіцца. Бо перарэгістрацыя СМІ пасьля прыняцьця новага закону адбывалася летась, таксама задоўга да выбараў. Яна паўплывала на тое, што ўсе неяк паглядзелі, наколькі яны адпавядаюць генэральнай лініі, ці будзе ў іх магчымасьць перарэгістравацца. І ў 20 працэнтаў беларускіх прыватных СМІ ці ня ўзьнікла магчымасьці, ці ня ўзьнікла жаданьня быць перарэгістраванымі.
І гэта можа быць пэўным сымптомам. Бо калі паглядзець, што сёньня пішуць беларускія прыватныя газэты, то нават некаторыя раней вельмі рэзкія пачалі апяваць працу губэрнатараў, пісаць пра дасягненьні сваёй мясцовай міліцыі. То бок сталі больш лагоднымі, бо адчулі, што паўстае пытаньне, ці выжыве іхны бізнэс.
Таму тое, што мы сёньня абмяркоўваем – гэта маленькі фрагмэнцік вельмі вялікай карціны. І да пачатку прэзыдэнцкіх выбараў маляваньне гэтай карціны завершыцца.