Зянон Пазьняк прывёз свае новыя выданьні, сярод іх – апошні выпуск бюлетэня “Беларускія ведамасьці”, кнігі “Парсіваль” і “Цяжкі час. Канцэпцыя Беларускага Адраджэньня”.
“Ні адна жанчына не зрабіла на мяне з першых імгненьняў такога вялікага ўражаньня, як Ларыса Геніюш” – у інтэрвію да перадачы, прысьвечанай 100-годзьдзю паэткі, Зянон Пазьняк узгадаў, што Геніюш прысьвяціла яму верш “Зубры” і перадала празь Міколу Прашковіча.
Гутарка зь Сяргеем Шупам.
Паміж дзьвюма Аленамі (Алена Ціхановіч і Алена Радкевіч).
Зянон Пазьняк узяў удзел у запісу праграмы “Тыдзень з Радыё Свабода”, якая рыхтуецца сумесна з незалежным тэлеканалам Белсат.
Сярод пытаньняў Алены Ціхановіч і Аляксандра Лукашука: чым небясьпечнае для Беларусі будаўніцтва АЭС, і ці было б дапушчальна яе ўзьвядзеньне не расейскімі, а французскімі адмыслоўцамі? Што чакае Украіну з прэзыдэнтам Януковічам? Ці будзе Пазьняк браць удзел у прэзыдэнцкі выбарах-2011? Адказы на гэтыя і іншыя пытаньні – у адным з бліжэйшых выпускаў перадачы і на вэб-сайце Свабоды.