Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзейнасьць палітычных партый і рэлігійных арганізацый у ВНУ забароняць


Праект Кодэксу аб адукацыі ўтрымлівае забарону на дзейнасьць у вышэйшых навучальных установах палітычных партый і рэлігійных арганізацый.

Пра гэта паведаміў старшыня камісіі па адукацыі, культуры, навуцы і навукова-тэхнічным прагрэсе Палаты прадстаўнікоў Уладзімер Здановіч, выступаючы на пашыраным пасяджэньні камісіі, перадае БелаПАН.

Ён адзначыў, што вышэйшая адукацыя ў Беларусі застанецца сьвецкай. Паводле Ў. Здановіча, у БДУ дзейнічае Інстытут тэалёгіі імя сьвятых Мятода і Кірыла.

“Нам трэба будзе ці заплюшчыць на гэта вочы, ці прапісаць пра яго ў кодэксе асобным радком “, — сказаў ён.

Праект Кодэксу аб адукацыі будзе разгледжаны ў другім чытаньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG