Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наступ на Белсат паўплывае на перамовы Эўразьвяз-Беларусь


Некаторыя дэпутаты Эўразьвязу выступілі з заявамі ў сувязі з арыштам журналіста Івана Шульгі.

“Ад нашай актыўнай пазыцыі можа залежаць лёс і нават жыцьцё маладога чалавека, адзінаю віною якога ёсьць барацьба за свабоду слова ў Беларусі,” – гаворыцца ў лісьце эўрадэпутата Конрада Шыманьскага да Эўрапейскай Камісіі.

Заяву ў інтэрвію тэлеканалу “Белсат” зрабіў таксама Яцэк Пратасевіч, кіраўнік дэлегацыі ў справах Беларусі Эўрапейскага Парлямэнту. “Гэта чарговы прыклад таго, як улады ў Менску блякуюць незалежныя ініцыятывы дзе толькі могуць. А дэклярацыі пра дэмакратычныя стандарты – гэта толькі прыгожыя словы. ЕЗ не можа прыняць гэтага ў якасьці нармальнай сытуацыі”.

Паводле эўрадэпутата, такія падзеі паўплываюць на перамовы Эўразьвяз–Беларусь, напрыклад, на прыняцьце рашэньня пра склад дэлегацыі Беларусі ў “Эўранэсьце” (супольным прадстаўніцтве Эўрапарлямэнту і дзяржаваў праграмы “Ўсходняе партнэрства”).

“Такія дзеяньні паказваюць, што нельга ўспрымаць улады Беларусі як сур’ёзнага партнэра”, -- заявіў Пратасэвіч
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG