Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Януковіч абазваў жыхароў Львова «генацыдамі»


Кандыдат у прэзыдэнты Ўкраіны Віктар Януковіч чарговы раз у ходзе цяперашняй кампаніі дапусьціў прыкрую агаворку. Выступаючы ў Львове перад выбаршчыкамі, ён назваў прысутных лепшым "генацыдам краіны", паведамляе сайт rupor.info.

"Тут сабраліся лепшыя генацыды краіны!" – зьвярнуўся Януковіч да прысутных. Памочнікі лідэра Партыі рэгіёнаў тут жа паправілі: "Не генацыды, а генафонд". "Так, і генафонд таксама", – зарыентаваўся Януковіч.

Публіка ўзарвалася сьмехам, а Януковіч усьміхнуўся ў адказ.

Некалькі дзён таму Віктар Януковіч, выступаючы ў эфіры тэлемаста "Сімфэропаль-рэгіёны", назваў пісьменьніка Антона Чэхава "вялікім украінскім паэтам". Некаторыя ўкраінскія СМІ адзначалі тады, што Януковіч нагаварыў лішняга, застаўшыся без нагляду дарадцаў і кансультантаў. А ў канцы мінулага месяца ў раённым цэнтры Васількоў Кіеўскай вобласьці Януковіч, не падазраючы аб уключаным мікрафоне, абазваў удзельнікаў мітынгу ў яго падтрымку "дэбіламі".

Прыкрыя памылкі Віктар Януковіч дапушчаў і раней. Так аднойчы кандыдат у прэзыдэнты пераблытаў дзеяча міжнароднага рабочага руху Аўгуста Бебеля з адэскім пісьменмнікам Ісакам Бабелем. А ў 2004 годзе, запаўняючы анкету кандыдата на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны, Януковіч напісаў у графе "вучонае званьне" – "проФФесор". З тых часоў за ім трывала замацавалася гэтая мянушка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG