Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран і Беларусь маюць блізкія пазыцыі


Беларусь мае “блізкія і падобныя зь сяброўскім Іранам” пазыцыі па пытаньнях міжнароднага парадку дня.

Пра гэта заявіў сёньня кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка, сустракаючыся з кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Ірану Эсфандыярам Рахімам Машаі.

А.Лукашэнка лічыць не рэалізаваным у поўнай меры патэнцыял супрацоўніцтва з Іранам, перадае Інтэрфакс.

Ён сказаў, што “асаблівасьць гэтага візыту палягае ў тым, што ён адбываецца своечасова”. На яго думку, бакам удасца “без усялякіх дыпляматычных прыхарошваньняў абмеркаваць наяўныя праблемы” і “вырашыць самыя складаныя пытаньні, якія існуюць у эканоміцы, у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве”.

Эсфандыяр Рахім Машаі адзначыў, што ў Ірана і Беларусі “ёсьць агульныя мэты, каб пашыраць двухбаковыя стасункі і пры гэтым быць свабоднымі і незалежнымі”. Ён адзначыў, што прэзыдэнт Ірану вымаўляе імя А.Лукашэнкі “як імя свайго сябра”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG