У сьпісу каля 60 назваў, у тым ліку Радыё Свабода (Радыё Фарда), якое перадае на Іран, а таксама “Голас Амэрыкі”, брытанская кампанія BBC, арганізацыі Human Rights Wath, Freedom House, інстытут “Адкрытае грамадзтва” Джорджа Сораса.
Паводле загаду міністэрства, іранскім грамадзянам забароненыя любыя кантакты і супрацоўніцтва з гэтымі арганізацыямі і СМІ.
Актывісты і прыхільнікі іранскай апазыцыі неаднойчы заяўлялі., што ўлады істотна абмежавалі доступ і абмен інфармацыяй пасьля чэрвеньскіх прэзыдэнцкіх выбараў, якія выклікалі масавыя пратэсты.