Ён, аднак, удакладніў, што сёньняшняя нарада парлямэнтароў краін ЭЗ у Брусэлі была прысьвечаная не пытаньню «Эўранэсту» (супрацоўніцтва паміж нацыянальнымі парлямэнтамі шасьці ўсходнеэўрапейскіх краін і Эўрапарлямэнтам), а супрацоўніцтву на ўзроўні канфэдэрацыі старшыняў нацыянальных парлямэнтаў краін ЭЗ. Ішла размова, каб да гэтай структуры далучыць таксама і старшыняў міжнародных камісіяў усходнеэўрапейскіх краін.
Што да ўдзелу сябраў Палаты прадстаўнікоў у «Эўранэсьце», то пакуль беларускія парлямэнтары не атрымлівалі пра гэта аніякіх афіцыйных паведамленьняў:
«Аднак, наколькі мы можам меркаваць на падставе тых праектаў, якія ёсьць у Эўрапарлямэнце, то да беларускага парлямэнту будуць стасавацца крыху іншыя правілы, чым да астатніх. Ён будзе запрашацца на сустрэчы ў такім зьменшаным складзе.
І гэта можна расцэньваць як спробу, у тым ліку і з боку старшыні Эўрапарлямэнту, дзейнічаць не ў адпаведнасьці з праскай дэклярацыяй, дзе прадугледжваецца парытэтны, то бок раўнапраўны ўдзел ва „Ўсходнім партнэрстве“ парлямэнтаў усіх краін. Ва ўсялякім разе, мы гэта так чытаем. Значыць, ня будзе парлямэнцкага дыялёгу такога, які б мог быць. Зь іншага боку — ну, ня будзе „Эўранэсту“, будуць двухбаковыя міжпарлямэнцкія сувязі. І гэтае супрацоўніцтва, якое ў нас існуе, будзе актывізавацца ў канкрэтных праграмах, канкрэтных плятформах. Асабліва эканамічных, міграцыйных».