Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць карыстальнікаў інтэрнэту набліжаецца да 2 мільярдаў


Спэцыялісты аналітычнай кампаніі "Pingdom" апублікавалі агульную статыстычную карціну таго, якім быў інтэрнэт у 2009 годзе.


Сабраўшы дадзеныя розных аналітычных агенцтваў і спэцыялізаваных кампаніяў, спэцыялісты кампаніі "Pingdom", што аказвае паслугі маніторынгу сайтаў, прадставілі зборную статыстычную карціну таго, як выглядаў інтэрнэт і яго карыстальнікі ў 2009 годзе.

Паводле стану на верасень 2009 году, колькасьць інтэрнэт-карыстальнікаў у сьвеце дасягнула 1,73 млрд. чалавек, што азначае 18-адсоткавы рост у адносінах да паказчыкаў годам раней.

1,4 млрд. карыстальнікаў электроннай пошты адправілі 90 трлн. электронных лістоў, 81% якіх былі спамам, інакш кажучы, электронным сьмецьцем. За год колькасьць тых, хто карыстаецца электроннай поштай, вырасла на 100 млн., а ўзровень спаму — на 24%.

У сусьветнай кампутарнай сетцы цяпер налічваецца 126 млн. блогаў. У дзень адсылаецца 27,3 млн. Twitter-паведамленьняў. А сацыяльная сетка "Facebook" налічвае 350 млн. чалавек, якія карыстаюцца 500 тысячамі праграмаў і штодня загружаюць 2,5 млрд. фатаграфій. Відэапартал "YouTube" штодня выдае на прагляд 1 млрд. відэаролікаў.

Больш падрабязная статыстыка выглядае наступным чынам:

Электронная пошта (Email)

  • 90 трлн. – колькасьць адпраўленых паведамленьняў у інтэрнэце ў 2009 годзе.
  • 247 мільярдаў – сярэдняя колькасьць паведамленьняў электроннай пошты ў суткі.
  • 1,4 млрд. – колькасьць карыстальнікаў электроннай пошты па ўсім сьвеце.
  • 100 мільёнаў – новых карыстальнікаў электроннай пошты, у дадатак да леташніх.
  • 81% – доля электронных лістоў, якія былі спамам.
  • 24% – павелічэньне колькасьці спаму ў параўнаньні зь мінулым годам.
  • 200 мільярдаў – колькасьць спам-лістоў у дзень (81% зьяўляюцца спамам).

Колькасьць карыстальнікаў інтэрнэту па рэгіёнах сьвету ў 2009 годзе.

Сайты

  • 234 мільёны – колькасьць вэб-сайтаў (паводле стану на сьнежань 2009 году).
  • 47 мільёнаў – новых сайтаў у 2009 годзе.

Дамэнныя імёны

  • 81,8 млн. – дамэнных імёнаў .COM на канец 2009 году.
  • 12,3 млн. – дамэнных імёнаў .NET на канец 2009 году.
  • 7,8 млн. – дамэнных імёнаў .ORG на канец 2009 году.
  • 76,3 млн. – колькасьць нацыянальных дамэнных імёнаў вышэйшага ўзроўню (.BY, .RU,.UA, .DE і г.д.).
  • 187 млн. – колькасьць дамэнных імёнаў ува ўсіх дамэнах верхняга ўзроўню (на кастрычнік 2009).
  • 8% – рост дамэнных імёнаў у параўнаньні з папярэднім годам.

Інтэрнэт-карыстальнікі

  • 1,73 млрд. – інтэрнэт-карыстальнікаў па ўсім сьвеце (верасень 2009).
  • 18% – павелічэньне карыстальнікаў інтэрнэт у параўнаньні з папярэднім годам.
  • 738 257 230 – карыстальнікаў інтэрнэту ў Азіі.
  • 418 029 796 – карыстальнікаў інтэрнэту ў Эўропе.
  • 252 908 000 – карыстальнікаў інтэрнэту ў Паўночнай Амэрыцы.
  • 179 031 479 – карыстальнікаў інтэрнэту ў Лацінскай Амэрыцы і Карыбскім басэйне.
  • 67 371 700 – карыстальнікаў інтэрнэту ў Афрыцы.
  • 57 425 046 – карыстальнікаў інтэрнэту на Блізкім Усходзе.
  • 20 970 490 – карыстальнікаў інтэрнэту ў Акіяніі / Аўстраліі.

Суадносіны браўзэраў, ужываных інтэрнэт-карыстальнікамі ў 2009 годзе.

Сацыяльныя сеткі

  • 126 млн. – колькасьць блогаў ў інтэрнэце (паводле "BlogPulse").
  • 84% – працэнт жанчын, прысутных у сацыяльных сетках.
  • 27,3 млн. – колькасьць карыстальнікаў "Twitter" у дзень (лістапад 2009)
  • 57% – працэнт карыстальнікаў "Twitter" у Злучаных Штатах.
  • 350 млн. – колькасьць карыстальнікаў "Facebook".
  • 50% – працэнт штодзённых карыстальнікаў "Facebook".
  • 500 000 – колькасьць актыўных праграмаў "Facebook".

Фота

  • 4 мільярды – колькасьць фатаграфій на "Flickr" (кастрычнік 2009).
  • 2,5 млрд. – колькасьць фатаграфій кожны месяц на "Facebook".
  • 30 мільярдаў – колькасьць фатаграфій, загружаных на "Facebook" за год.

Відэа

  • 1 млрд. – агульная колькасьць відэа, што "YouTube" абслугоўвае за дзень.
  • 12,2 млрд. – відэапраглядаў за месяц на "YouTube" ў ЗША (лістапад 2009).
  • 182 – колькасьць гадзін у месяц для онлайн-відэаролікаў, што ў сярэднім праглядае карыстальнік інтэрнэту ў ЗША.
  • 39,4% – доля "YouTube" на онлайн-відэарынку ў ЗША.

Шкоднае праграмнае забесьпячэньне (вірусы)

  • 148 000 – новых замбаваных кампутараў у дзень, што выкарыстоўваюцца праграмамі-робатамі для рассыланьня спаму і г.д. (У дадзеным выпадку размова ідзе пра кампутары звычайных карыстальнікаў, на якіх таксама, як і вірусы, зьяўляюцца нябачныя іх гаспадару шкодныя праграмы, што рассылаюць сьмецьцевыя паведамленьні. Свайго роду вірусы, якія не псуюць інфармацыю на кампутары, а “замбуюць” яго).
  • 2,6 млн. – колькасьць пагрозаў шкоднага коду ў пачатку 2009 году (вірусаў, траянаў і г.д.).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG