Паводле Клінтан, Інтэрнэт павінен быць "адзіны" для ўсіх карыстальнікаў, і кожны карыстальнік павінен мець роўны доступ да яго.
Адначасова Гілары Клінтан асудзіла кібэратакі ў Інтэрнэце і заклікала ўсе краіны да супрацоўніцтва ў супрацьдзеяньні такім атакам:
"Краіны або асобы, якія арганізуюць кібэратакі , павінны панесьці адказнасьць і сустрэць міжнароднае асуджэньне. Ва ўзаемазьвязаным сьвеце атака на камунікацыйныя сеці адной дзяржавы павінна разглядацца як атака на ўсіх" — сказала яна.
Прамова Клінтан прагучала пасьля таго, як кампанія Google абвінаваціла кітайскія ўлады ў арганізацыі кібэратакі супраць акаўнтаў кітайскіх праваабаронцаў на дамэне Gmail. Клінтан заклікала Кітай правесьці дакладнае і празрыстае расьсьледаваньне гэтага абвінавачаньня.
Клінтан у сваёй прамове таксама асудзіла цэнзуру ў Інтэрнэце, называючы тры краіны, які паводле яе такую цэнзуру ўжываюць у штораз большай ступені: Кітай, Туніс і Ўзбэкістан.