Мяркуецца, што з дапамогай новага дамэна наведнікам усясьветнага павуціньня будзе лягчэй распазнаць і адразу вылучыць інфармацыю са “свабоднай дзяржавы Баварыя” (Freistaat Вayern), як называюць свой край самі баварцы. За прапанову хрысьціянскіх сацыялістаў стварыць свой незалежны дамэн верхняга ўзроўню “bayern” ужо прагаласавала парлямэнцкая камісія ў справах ЭЗ.
“Мы хочам стаць першым рэгіёнам, які будзе мець свой уласны дамэн верхняга ўзроўню”, — заявіў аўтар гэтай ініцыятывы, палітык ад ХСС Эбэрхарт Зінэр. — “Такім чынам, незалежнасьць Баварыі будзе абвешчана прынамсі ў кібэр-прасторы, хоць палітычна пры гэтым мы застанемся ў рамках фэдэратыўнай Нямеччыны”.
Адзінае, аб чым шкадуюць ініцыятары прапановы — дамэн “bayern“ выглядае крыху задоўгім.
“Некалькі гадоў таму, калі гэтая ідэя толькі зьявілася, мы мелі ў плянах іншы назоў — “by”, — кажа Зінэр. — “Але беларусы апярэдзілі нас. Цяпер “by” асацыюецца выключна з гэтай краінай — Рэспублікай Беларусь”.