Але яна дала зразумець, што ў часе чацьвёртай агляднай місіі з 3 па 16 лютага МВФ мае намер абмеркаваць з уладамі шэраг прынцыповых пытаньняў. У прыватнасьці — мэханізмы стымуляваньня ўнутранага попыту і наступствы новых умоваў імпарту нафты з Расеі
Натальля Калядзіна кажа, што “ёсьць шмат пытаньняў, якія трэба з урадам абмяркоўваць”. Яна згадвае плян ураду Беларусі — павялічыць рэальны заробак у 2010 годзе амаль на 15%.
“Павышэньне заробку павінна адпавядаць павышэньню прадукцыйнасьці працы і быць больш павольным за яго. Нас бянтэжыць тое, што ў паказьніках прагнозу рост прадуктыўнасьці працы не падтрымлівае цалкам плянавы рост зарплаты. Таму трэба зразумець глебу для такога аптымістычнага прагнозу ўраду”, — патлумачыла прадстаўніца МВФ.
Калядзіна таксама дадае, што місія МВФ мае прынцыповы намер абмеркаваць пасьлядоўнасьць структурных рэформаў, якія плянуецца зьдзейсьніць у Беларусі. “Макраэканамічная стабільнасьць, дасягнутая ў 2009 годзе, можа быць доўгатэрміновай, толькі калі праведзены пэўныя структурныя пераўтварэньні. У нас ёсьць бачаньне іх пасьлядоўнасьці. Хацелася б пачуць пазыцыю ўладаў і, магчыма, зблізіць пазыцыі. І гэта паслужыла б важным адпраўным пунктам для абмеркаваньня наступнай праграмы”, — кажа Калядзіна ў інтэрвію Інтэрфаксу.
Яна кажа, што фонд не задаволены працягам маштабнай рэсурснай падтрымкі дзяржбанкаў з боку Нацбанку. Місія будзе абмяркоўваць з НББ, ці мэтазгодна адкрываць двум дзяржаўным банкам 5-гадовую крэдытную лінію на агульную суму 4 трыльёны рублёў.
“Мы хацелі, каб найбуйнейшыя дзяржбанкі пачыналі працаваць на рынкавых умовах”, — сказала яна.
Прадстаўніца МВФ таксама лічыць фармальна выкананым яшчэ адзін структурны крытэрый праграмы — падрыхтоўка праекту рашэньня пра стварэньне агенцтва прыватызацыі. “У нас няма інфармацыі пра стан, у якім зараз знаходзіцца дакумэнт аб стварэньні агенцтва прыватызацыі. Нам бы хацелася, каб працэдуры завяршыліся хутчэй і агенцтва пачало працаваць з улікам пляну ўладаў актывізаваць прыватызацыю. Вельмі важна, каб гэты працэс праходзіў максымальна празрыста і прафэсійна, бо гэта дазволіць прадаваць актывы па максымальна высокай цане”, — адзначыла Натальля Калядзіна.
Місія мае намер правесьці з уладамі Беларусі перамовы адносна новых умоваў імпарту нафты з Расеі. “Мы яшчэ не падлічылі да канца ўплыў зьмяненьняў умоваў імпарту нафты ў Беларусь на плацежны балянс. Гэта будзе зроблена ў часе маючай адбыцца місіі”, — сказала Калядзіна.
МВФ прыняў рашэньне пра рэалізацыю сумесна з уладамі Беларусі 15-месячнай праграмы stand-by у студзені 2009 году. У чэрвені гэтага году аб'ём фінансаваньня праграмы быў павялічаны з 2,6 млрд да 3,6 млрд даляраў.
Паводле афіцыйных дадзеных, беларуская дзяржава пазычыла ўжо больш за 6 мільярдаў даляраў. Але ў гэтую лічбу не ўваходзяць запазычанасьці банкаўскай сыстэмы краіны. Паводле дадзеных Нацыянальнага банку, сукупны зьнешні доўг Беларусі на 1 кастрычніка 2009 году склаў 19 млрд. 298,5 млн. даляраў і павялічыўся з пачатку 2009 году на 4 млрд. 144,4 млн., або на 27,3%. У тым ліку за трэці квартал доўг вырас на 1 млрд. 674,3 млн. даляраў (на 9,5%).