Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каваленка: Псыхіятры пыталіся, навошта я вывесіў сьцяг


Сяргей Каваленка прайшоў псыхіятрычную экспэртызу, на якую яго накіравала сьледчая Аксана Муравіцкая.

Віцебскі актывіст распавёў, што аглядаць яго склікалі цэлую камісію, якая папрасіла распавесьці, зь якімі мэтамі ён вывешваў на галоўнай гарадзкой ёлцы бел-чырвона-белы сьцяг. Потым Сяргей Каваленка праходзіў псыхалягічныя тэсты сам-насам зь лекарам-адмыслоўцам.

Пра вынікі псыхіятрычнай экспэртызы спадару Каваленку не паведамілі: паводле тлумачэньня лекараў, яны будуць прыкладзеныя да матэрыялаў сьледзтва.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG