Тарас Сурган, сябра і аднадумца Cяргея Каваленкі, быў сёньня асуджаны ў Чыгуначным райсудзе Віцебску. Судзьдзя Тацяна Цыганкова прызнала яго вінаватым у хуліганстве — нецэнзурнай лаянцы. Тарас Сурган спрабаваў аспрэчыць абвінавачаньне: ён распавёў, што 9 студзеня пайшоў выносіць сьмецьце і невядомыя асобы зьвярнуліся да яго з прапановай пагутарыць і запрасілі ў машыну. Невядомыя ў цывільным аказаліся супрацоўнікамі міліцыі, і сёньня ў судзе яны былі сьведкамі — цьвердзілі, што Сурган нецэнзурна выказваўся.
Паводле каардынатаркі аргкамітэту партыі БХД Тацяны Севярынец, якая прыйшла ў суд падтрымаць Тараса, судзьдзя паводзіла сябе некарэктна, і спадар Сурган мусіў заявіць ёй адвод:
«Вельмі груба размаўляла, пакрыквала. Голас падвышала ўвесь час, перабівала. І Тарас даўмеўся: сказаў, што заяўляю вам адвод, не давяраю, бо вы хаміце... І мы адразу пайшлі да старшыні райсуду і выказалі сваё абурэньне.
Адвод судзьдзі, аднак, быў адхілены, і спадарыня Цыганкова пастанавіла пакараць Тараса Сургана 7 суткамі арышту, якія ён мусіць правесьці ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
Тарас Сурган і Сяргей Каваленка раней неаднаразова былі затрыманыя за акцыі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Абодва яны сталі героямі публікацый у мясцовых газэтах, дзе распавядалася пра тое, што 7 студзеня на гарадзкой ёлцы на плошчы Перамогі зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг.
Першыя артыкулы на гэтую тэму выйшлі ў мінулы аўторак. Пра ўчынак Сяргея Каваленкі газэты распавядалі ў адным шэрагу з апісаньнямі пабітых хуліганамі ліхтароў ды паламаных платоў. Прычым імя актывіста там не называлася.
Учора ў газэце «Віцьбічы» ягонае імя апублікавалі: у артыкуле «Каму дрэнна, калі нам добра» пра яго распавялі як пра вулічнага хулігана, небясьпечнага для грамадзтва. Пра Тараса Сургана было згадана таксама — у прыватнасьці, казалася, што ён некалькі разоў быў асуджаны за кішэнныя крадзяжы.
Тарас Сурган ніколі не адмаўляў гэтых фактаў у сваім мінулым. Цяпер ён кажа, што яму сорамна за ранейшыя ўчынкі і ён імкнецца выправіцца.
Сяргей Каваленка артыкулы ў мясцовых СМІ камэнтуе так:
«У кожнага чалавека бываюць памылкі, за якія яму потым сорамна. Але цяпер на мяне паліўся бруд з каналізацыі, якая знаходзіцца пад КДБ. І, верагодна, гэткага бруду будзе яшчэ болей. Бо ўлады спалохаліся майго ўчынку і бел-чырвона-белага сьцяга».
Незразумелым чынам нумар газэты «Віцьбічы» з артыкулам пра Каваленку і Сургана трапіў у паштовыя скрыні да віцебскіх незалежных журналістаў. Распавядае Сяргей Серабро:
«Калі я прыйшоў дахаты, жонка паказала мне газэту „Віцьбічы“ — яна была ў паштовай скрыні, хоць мы яе не выпісваем. Там быў абведзены аранжавым маркерам артыкул пра Сяргея Каваленку. А яшчэ, калі жонка вярнулася, у хаце працаваў тэлевізар, хоць калі мы ранкам сыходзілі, ён быў выключаны. Ведаю, што яшчэ такія самыя газэты атрымалі Барыс Хамайда і Алена Сьцяпанава».
Колькі дзён таму ў Сяргея Серабро быў праведзены ператрус. У яго забралі аргтэхніку, і цяпер ён дужа занепакоены тым, што ў ягоную адсутнасьць нехта можа мець вольны доступ да яго ў кватэру.