Сяргей Каваленка кажа, што ўраньні да іх у кватэру прыйшлі трое міліцыянтаў у форме і сталі пытацца пра бацьку, якога на той час не было.
Інтарэс да свайго бацькі спадар Каваленка тлумачыць тым, што ўчора той заходзіў у рэдакцыю гарадзкой газэты “Віцьбічы”, якая 14 студзеня надрукавала артыкул, прысьвечаны Сяргею. У артыкуле “Каму дрэнна, каму нам добра” было напісана, што сябар КХП БНФ – небясьпечны для грамадзтва вулічны хуліган, нядаўна пакараны штрафам за парушэньне адміністрацыйнага заканадаўства.
Бацька Сяргея быў незадаволены зьместам артыкулу, і выказаў сваё незадавальненьне ў рэдакцыі.