Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найлепшых вучняў вызначыць «Беларускае пяціборства»


На беларускамоўным інтэлектуальным спаборніцтве
На беларускамоўным інтэлектуальным спаборніцтве

Магілёўская абласная арганізацыя Таварыства беларускай мовы 13 студзеня правядзе інтэлектуальнае спаборніцтва для вучняў старэйшых клясаў «Беларускае пяціборства». Яго пераможцам стане той удзельнік які найлепей справіцца з матэматычнай задачаю, адкажа на пытаньні з гісторыі Беларусі, беларускай літаратуры і прыродазнаўства. Адказваць вучні мусяць на беларускай мове, якасьць якой таксама будзе ацэньвацца журы.

«Беларускай пяціборства» пройдзе ў Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Куляшова пасьля правядзеньня абласных прадметных алімпіядаў.

Ініцыятар мерапрыемства Міхась Булавацкі: «Нас цікавяць найперш самыя таленавітыя вучні, якія і ўдзельнічаюць у алімпіядах. Мы запрашаем найлепшых паўдзельнічаць і ў нашым „Пяціборстве“. Мы распаўсюдзілі таксама абвесткі ў газэтах пра нашае спаборніцтва. Каля трыццаці чалавек звычайна ўдзельнічаюць у ім».

Дазвол на правядзеньне «Пяціборства» ва ўнівэрсытэце даў былы яго рэктар, а цяпер міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў.

Упершыню інтэлектуальнае спаборніцтва адбылося ў 1999 годзе. Сёлетняе «Пяціборства» пройдзе ў дзявяты раз.

Міхась Булавацкі
Міхась Булавацкі: «Я зайшоў тады ў абласную управу адукацыі, каб запытацца чаму тэксты для прадметных алімпіядаў даюцца вучням толькі па-руску. Там адказалі, што давалі раней й па-беларуску, але ніхто іх не выбіраў, таму адмовіліся, дзеля эканоміі сродкаў. Тады я й прапанаваў паралельна праводзіць матэматычную алімпіяду па-беларуску. Чыноўнікі былі ня супраць. На першую нашую алімпіяду прыйшло трыццаць чалавек. Праз год — сорак. У 2001 годзе мы вырашылі правесьці ужо спаборніцтва па пяці прадметах. Так і зьявілася ў Магілёве «Беларускае пяціборства».

Максымальная адзнака за перамогу ў адной з дысцыплінаў — пяць балаў. Перамагае той, хто набірае больш за ўсіх балаў.

Летась Міхась Булавацкі адзначаў, што беларускай мовай лепей валодаюць вучні вясковых школаў. У 2008 годзе, напрыклад, пераможцам «Беларускага пяціборства» стаў вучаць з Чавускага раёну зь вёскі Гарбавічы Андрэй Дарожкін, летась — вучань Палянінавіцкай сярэдняй школы, што на Быхаўшчыне, Антон Лявіцкі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG