Прачытаць адказы можна ТУТ.
Гл. таксама: Ф.Вячорку выпісваюць, каб не дапусьціць да онлайн-канфэрэнцыі на Свабодзе.
Радыё Свабода плянуе правесьці адну з бліжэйшых онлайн-канфэрэнцыяў з Міністэрствам абароны Рэспублікі Беларусь.
Франак Вячорка -- журналіст, мэнэджар культуры, палітык. Нарадзіўся 26 сакавіка 1988 году ў Менску. Скончыў Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа — ужо ў падпольлі. Вучыўся ў БДУ на факультэце журналістыкі, у ЭГУ. За палітычную дзейнасьць выключаны з унівэрсытэту і гвалтам, у кайданках, забраны ў войска, нягледзячы на ранейшае рашэньне аб непрыдатнасьці па здароўі. Праходзіць тэрміновую службу ў частцы супрацьпаветранай абароны ў Мазыры.
У інтэрвію Радыё Свабода напярэдадні онлайн-канфэрэнцыі Франак Вячорка сказаў:
“На жаль, у маёй сытуацыі ад пачатку служба аказалася формай несправядлівага і незаконнага зьняволеньня, і я настроены змагацца. Гэта — выпрабаваньне на трываласьць і ідэйнасьць. Мне адразу прапанавалі выбар. Калі ціха сяджу, не выступаю — атрымліваю сяржанцкія лычкі, тэлефон, звальненьні, блаславеньне камандаваньня. Але я пачаў весьці дзёньнік у інтэрнэце, і гэта было пачаткам псыхалягічнай вайны. Дзёньнік я працягваю і цяпер, апублікую пасьля дэмбелю.
Адстаяў права на мову ў войску. Пераклаў статуты. Некаторыя салдаты спрабуюць размаўляць па-беларуску. У час пачалі прыходзіць беларускамоўная "Звязда", незалежная прэса.
Давялося стаць "салдацкім адвакатам": як толькі праблемы, вайсковыя ці цывільныя, зьвяртаюцца да мяне, і я дапамагаю. Адрамантавалі таксафон, часткова дазволілі мабільнікі, часам даюць законны сон пасьля начных дзяжурстваў. Да карантыну былі і звальненьні. Адрамантавалі бачкі ў туалетах і лазьню. Апроч таго, разам мы сабралі бібліятэчку, якая ўжо налічвае 200 кніжак. Салдаты сталі чытаць. Калі хварэлі, я не маўчаў. У пачатку сьнежня палова батальёну зьлегла з вострым грыпам. Ужо праз два тыдні новае захворваньне — кароста. Усё гэта сьведчыць пра недастатковыя санітарныя ўмовы ды абыякавасьць да здароўя салдатаў. Дарэчы, калі пачыналася эпідэмія грыпу, камандаваньне ўсіх гвалтоўна запісвала ў БРСМ. Гэта паказвае, якія ў каго прыярытэты”.
Гл.таксама:
Франак Вячорка зноў у шпіталі
Ф.Вячорка: У войску ўсё трымаецца на страху
Франка Вячорку прымушаюць сьпяваць па-расейску
Франак Вячорка: “Закон-адзіны для ўсіх”
Франак Вячорка і Іван Шыла. Онлайн-канфэорэнцыя (студзень 2009 )
Ніжэй Вы можаце выказаць свае меркаваньні.