Франак паведаміў, што рашэньне было прынятае пасьля таго, як яны ўбачылі на сайце Радыё Свабода абвестку пра ягоны ўдзел у онлайн-канфэрэнцыі. Яму сказалі, што, калі б ён”сядзеў ціха”, то прабыў бы ў шпіталі да канца тыдня.
Перад выпіскай Франак Вячорка пасьпеў адказаць на частку пытаньняў, якія даслалі яму ўдзельнікі онлайн-канфэрэнцыі на вэб-сайце Свабоды. Потым мабільны тэлефон быў адключаны.
Прачытаць адказы можна ТУТ.
Франак Вячорка трапіў у мазырскі шпіталь разам зь некалькімі салдатамі з дыягназам кароста. Гэта адбылося літаральна праз пару тыдняў пасьля выпіскі са шпіталю пасьля грыпу. Хлопец казаў, што прычынай каросты стала антысанітарыя, адсутнасьць гарачай вады і абыякавае стаўленьне да здароўя салдатаў з боку камандаваньня часткі.